“МОЙ СВЕТЛЫ АПОШНІ ЗВАНОК…”

Пазаўчора ён прагучаў для 867 выпускнікоў Лунінеччыны.

З шчымлівым хваляваннем слухалі яго 89 адзінаццацікласнікаў ліцэя. Свята тут атрымалася асаблівым – сумнаватым і гумарыстычным, шчодра аздобленым дасціпнымі жартамі і шчырымі ў сваёй непасрэднасці вершамі. Здавалася, у яго ліцэісты пастараліся ўвасобіць увесь свой талент і артыстызм.

 Выпускнікоў ліцэя віталі дырэктар Мікалай Паўловіч, галоўны рэдактар «Лунінецкіх навін” Таццяна Вайцяхоўская, член бацькоўскага камітэта Якім Соц, класныя кіраўнікі Ірына Грушэўская. Усе яны жадалі хлопцам і дзяўчатам, якія па традыцыі ў дзень апошняга званка развітваліся з ружовым дзяцінствам, настойлівасці, удачы і абавязковага дасягнення пастаўленай мэты.

Аб’ектыў фотаапарата спыніў некаторыя імгненні незвычайнага свята.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть