МЫ – ЛЕПШЫЯ!
Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы вясковы падворак сярод маладых сем’яў.
Каштоўныя падарункі пераможцам уручыў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Трэцяга месца ўдастоена сям’я Дзмітрыя і Алены Шчагрыковічаў з Лахвы. Раённыя газетчыкі з радасцю ўбачылі ў ганаровым спісе знаёмыя прозвішчы Таццяны і Васіля Корчыкаў з Луніна, якія занялі ў конкурсе другое месца. Справа ў тым, што Таццяна доўгі час з’яўляецца старанным распаўсюджвальнікам «Лунінецкіх навін”. «Золата” дасталася сям’і Міхаіла і Марыны Арабей з Бастыні.
Апладысменты і падарункі атрымалі ў гэты дзень пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю выхаваўчай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў інтэрнатах. З перамогай віншавалі прысутныя калектыў дзяржаўнага агульнаадукацыйнага ліцэя, чый інтэрнат заняў пераше месца. На другім і трэцім – інтэрнаты політэхнічнага і сельскагаспадарчага прафтэхколеджаў.
Не забыліся і пра энтузіястаў выхаваўчай работы. У намінацыі «Лепшы арганізатар выхаваўчай работы ў інтэрнатах” перамогу святкавалі Ірына Крывалевіч з політэхнічнага каледжа і Наталля Каховіч – з каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.
Вызначаны і лепшыя Саветы моладзі. Сярод прамысловых прадпрыемстваў гэтае ганаровае званне атрымаў Савет моладзі РУВП «Граніт”, сярод устаноў і арганізацый – станцыі Лунінец, сярод СВК – Савет моладзі СВК «Багданаўка”. Дарэчы, маладзёжная структура РУВП «Граніт” святкавала двайную перамогу, заваяваўшы першынства і ў аналагічным абласным конкурсе.