“МЫ ТАМ БЫЛІ, ДЗЕ НАШЫ ЗАСТАЛІСЯ…”

Чарговы раённы аўтапрабег, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў пад дэвізам “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі!”.

На жаль, не многія ветэраны змаглі прыняць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве. Але тыя, каму пашчасціла праехаць па месцах баявой славы, засталіся задаволенымі паездкай.
А пачалася яна з асвятлення абеліскаў загінуўшым воінам каля гарадскога стадыёна. Першым прыпынкам абранага маршрута стала вёска Вялікія Чучавічы. Тут гасцей сустракаў старшыня сельвыканкама Аляксандр Соц. Ля брацкай магілы выступіў былы партызан Васіль Рылач. Вучні мясцовай школы выразнымі песнямі і вершамі ўспомнілі дасягненні савецкіх салдат.
Гэтак жа цёпла подзвіг воінаў услаўлялі каля абеліска ў Вульцы 2. Вясёлай і бадзёрай размовай была напоўнена дарога да Бродніцы. У гэтай вёсцы ветэраны спыніліся каля помніка загінуўшым землякам, ушанаваўшы герояў хвілінай маўчання.
Непрацяглай, але душэўнай цішынёй спыніліся гучныя абмеркаванні ў Дварцы. На зялёны сквер, дзе размясціўся велічны помнік, апусціўся развітальны настрой – “клубнічная” вёска стала апошняй кропкай перадсвяточнага візіта.

Аляксандр МАЦКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть