«МЫ – ЗА МІР!»

Сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адбылася ў дзяржаўным прафтэхкаледжы сельгасвытворчасці.
Для большасці жыхароў планеты, у тым ліку грама-дзян Беларусі, мір – гэта паўсядзённая рэальнасць. Аднак мноства зямлян церпяць ад гвалту і вайны. Там, дзе асновы грамадства трывалыя, бясцэнны дар міру можа не заўважацца. І менавіта Міжнародны дзень міру заклі-кае людзей задумацца аб тых, хто жыве ў атмасферы нестабільнасці і страху, ажыццявіць дзеянні дзеля міру.
З гэтай мэтай нашы навучэнцы наведалі выхаванцаў дзіцячага садка №6 у Сельгастэхніцы. Сама-  дзейныя артысты каледжа выступілі з канцэртнай праграмай, якую ўсмешкамі і святочным настроем прымалі малышы і іх бацькі. Сумесны ўдзел у конкурсах і гульнях вяртаў нашых навучэнцаў у шчаслівыя хвіліны дзяцінства. Танец «Вясёлых качанят” падбадзёрыў юных і дарослых лунінчан. Разам спявалі ўсім вядомыя словы песні «Дзяцінства”. І ўвачавідкі пераконваліся, што няма нічога цудоўней на свеце, чым шчаслівыя твары нашых дзяцей як увасабленне міру на планеце.
Тамара МАКСІМЧЫК, педагог-арганізатар.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть