МЫТНЫ САЮЗ:
пераафармляем нацыянальныя дакументы
Прыярытэт маюць нормы міжнароднага права – з 1 студзеня 2012 г. увоз і абарот прадукцыі (тавараў), уключаных у Раздзел ІІ Адзінага пераліку, будзе ажыццяўляцца выключна пры наяўнасці пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, якое аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам Мытнага саюза.
Звярніце ўвагу: тэрміны дзяржаўнай рэгістрацыі, без уліку правядзення лабараторных даследаванняў (на якія затрачваецца ад 7 да 30 дзён у залежнасці ад методыкі), складаюць 30 дзён з моманту звароту заяўляльніка. Кошт пераафармлення вагаецца ў межах ад 13 да 25 тысяч рублёў.
Каб пазбегнуць неабгрунтаваных бар’ераў для прадпрымальніцкай дзейнасці, суб’ектам гаспадарання неабходна актывізаваць пераафармленне дзеючых актаў санітарна-гігіенічнай экспертызы.
Аляксандр ДУБІНІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна.