“МЫТНЯ ДАЕ ДАБРО!”
26 студзеня – Міжнародны дзень мытніка
Гэта фраза з легендарнага савецкага фільма «Белае сонца пустыні” знаёма вельмі многім. А вось супрацоўнікам аддзела мытнага афармлення і кантролю № 3 Пінскай мытні, у склад якой уваходзяць пункты станцыі Лунінец і Мікашэвічы, вядома, што на самай справе значаць гэтыя словы.
Па словах начальніка Валерыя Каваленкі, летась тут мытнае афармленне прайшлі 1772 чыгуначныя саставы (95674 вагоны), якія следавалі ва Украіну і Рэспубліку Беларусь. Выдадзена 37146 дазволаў на перамяшчэнне праз мяжу розных тавараў і грузаў. У выніку дзейнасці аддзела за мінулы год паступленні ў бюджэт склалі 16 мільярдаў 674 мільёны рублёў.
– Такіх паказчыкыў удалося дабіцца дзякуючы зладжанай рабоце калектыву, – расказвае Валерый Паўлавіч. – Усяго ў аддзеле – 19 чалавек. Пункт на станцыі Лунінец працуе ў кругласутачным рэжыме. Нягледзячы на тое, што нагрузка з кожным годам павялічваецца, з пастаўленымі задачамі спраўляемся. Разумеем адказнасць, якая ўскладваецца на нас, каб не выбіцца з графіка і забяспечыць своечасовую дастаўку грузаў. Зараз суб’екты гаспадарання заключаюць дагаворы з мытнымі агентамі, што дазваляе аформіць дакументы без затрымкі пасля догляду тавараў.
Час не стаіць на месцы, прымушаючы ўдасканальваць дзейнасць. Яшчэ ў 2009-ым тут прыступілі да электроннага дэкларавання. З мінулага года гэта працэдура прымяняецца не толькі на экспартны тавар, але і на імпартны. Уступіў у дзеянне Мытны кодэкс Саюзнай дзяржавы, у адпаведнасці з чым з 1 студзеня 2011 года адбылося уніфіцыраванне ўсіх дакументаў.
Алена ДАНІЛОВІЧ.