Мастацкае чытанне – у ВЯНОК ПАЭТУ

120 год Максіму Багдановічу (09.12.1891-25.05.1917)

Завяршыўся раённы конкурс чытальнікаў вершаў генія нацыянальнай паэзіі.

Метадыст аддзела адукацыі Таццяна Стасюк паведаміла, што ў чатырох этапах творчых спаборніцтваў прынялі ўдзел прадстаўнікі 30-ці сярэдніх і 6-мі базавых школ. Восем фіналістак сустрэліся ў мікашэвіцкай СШ №1, вучні якой віталі гасцей тэатралізаванай пастаноўкай «Я хацеў бы сустрэцца з вамі…”.

Пераможцай конкурсу з вершам «Агата” прызнана Аліна Гарбацэвіч з Кажан-Гарадоцкай СШ (настаўніца В.М. Сімончык). Дыпломамі ІІ ступені адзначаны Дар’я Яфімава з Бастынскай СШ (І.С. Вароніч), меладычна аздобіўшая чытанне верша «Па-над белым пухам вішняў…”, і Людміла Коваль з Дварэцкай СШ (М.В. Арэшка), падрыхтаваўшая інсцэніроўку «З песень беларускага мужыка”. Трэцяе месца занялі Наталля Семянюк з Люшчанскай я/с БШ (В.М. Цяльпук), лунінчанкі Кацярына Якуша з ліцэя (В.К. Казун) і Ангеліна Віднікевіч з СШ №3 (Т.Р. Дубіна). Узнагароджаны таксама Аліна Федаровіч з гімназіі (В.А. Войткус) і Юлія Паўловіч з Бродніцкай БШ (В.М. Жук).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть