Міхайлаўскія ДЗЯДЫ

У нашым раёне захавалася традыцыя памінання памерлых не толькі ў Дзмітраўскую суботу (напярэдадні 8 лістапада), як ва ўсіх храмах Рускай праваслаўнай царквы, а і ў Міхайлаўскую (напярэдадні 21 лістапада). 
У Ракітна (і яшчэ некаторых вёсках) жыхары называюць бацькоўскай суботу пасля дня Архістраціга Міхаіла. У гонар кіраўніка сіл Нябесных тут узведзены храм на могілках, які вядзе гісторыю з 1801 года. Пабудаваны памешчыкам Іосіфам Шчытом. Захаваліся звесткі, што дах быў пакрыты чаротам, а ў 1840-ым на сродкі прыхаджан устаноўлены пафарбаваны іканастас. Здымак 1960-ых гг. адлюстраваў сціплае аблічча драўлянай капліцы. 20 год таму стараннямі тагачаснага бацюшкі Аляксандра Рахлея на могіл-ках у Ракітна быў узведзены цагляны храм. Пасля рэканструкцыі другое нара-джэнне ён атрымаў сёлета. Расказвае настаяцель Язвін-скага Спаса-Прэабражэнскага храма іерэй Сергій Чыж:
– Пачаўшы служэнне ў свята Нараджэння Хрыстова ў 2001-ым, з павагаю адношуся да мясцовых традыцый. Штогод адзначаем у Ракітна прастольнае свята 21 лістапада ў дзень Архістраціга Міхаіла. Адзін з самых хвалюючых момантаў – хрэсны ход па вёсцы. Абавязкова спыняемся каля помніка воіну-“афганцу” Міхаілу Мацкевічу і служым ліцію па ўсіх загінуўшых. 
У мінулую сераду бога-служэнне разам з айцом Сергіем вялі протаіерэй Фёдар Пуцько (Свята-Троіцкі храм в. Вічын) і іерэй Алексій Ільючык (храм у гонар Новапакутнікаў і Спавядальнікаў Беларускіх в. Красная Воля). Удзячныя прыхаджане віталі гасцей кветкамі. А ў пятніцу вяскоўцы неслі запіскі ў могілкавую капліцу, каб памаліцца і папрасіць Госпада дараваць грахі тым, каго ўжо няма сярод нас.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть