Музычнае ПРОЗВІШЧА

У святочны вечар напярэдадні Вадохрышча ў дзіцячай школе мастацтваў цудоўны канцэрт далі нядаўнія выпускнікі ДШМ – Алег і Яўген Шэўчыкі.
Юнакі вучацца ў Брэсцкім музычным каледжы адпаведна на ІІІ і І курсах. Кожны сола на акардэоне і баяне выконвалі складаныя творы класікаў і сучасных кампазі-тараў. Праграму вяла загадчык аддзялення народных інструментаў Алена Колб. Майстарскі рост студэнтаў высока ацанілі першыя выкладчыкі – Аляксандр Канавальчук і Мікалай Корчык. Гледачоў захапіла ўнутраная засяроджанасць выканаўцаў. Толькі на тварах адлюстроўвалася ўся гама пачуццяў, якую выклікала музыка. Артыстычнасць юнакоў асаблі-ва выказалася ў апошнім нумары праграмы – інструментальным дуэце. Пэўна, нашы землякі шмат чаму вучацца ў сакурсніка, выступленне якога яны таксама падарылі лунінчанам. У канцэрце выступіў выхаванец Камянца Цімафей Грышковіч, які да ІІІ курса Брэсцкага музычнага каледжа паспеў стаць дыпламантам сур’ёзных міжнародных конкурсаў. Цяпер трое студэнтаў рыхтуюцца да адказнага творчага спаборніцтва ва Украіне. Канцэрт у Лунінцы стаў своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй.   
У старажытныя часы адзін з вучняў надумаў пераўзыйсці настаўніка. Ён злавіў матылька і падышоў да мудраца з пытаннем: ці жывая істота? Загадзя запланаваў: калі настаўнік адкажа: “Так”, сціснуць далоні, каб матылёк памёр; калі пачуе адказ: “Не”, раскрыць далоні і выпусціць матылька. У любым выпадку настаўнік памыліцца. Але мудры чалавек адказаў вучню: “Усё ў тваіх руках”. 
Гэту прытчу расказала намеснік дырэктара ДШМ Алена Пятрэнка з пажаданнем натхнення і творчых перамог таленавітым выпускнікам. Дырэктар ДШМ Таццяна Санюковіч падзякавала бацькам за выхаванне адказных і здольных вучняў. Агульную адукацыю яны паспяхова набывалі ў Любанскай СШ, але гэта не перашкаджала ездзіць на заняткі музыкай у Лунінец. 
Зразумелы гонар адчуваў кіраўнік народнага ансамбля “Шляхцічы” ГДК Генадзь Шэўчык. І яго трэці сын – першакласнік Дзіма – таксама займаецца ў ДШМ. Прыклад Генадзя Фёдаравіча, як і Алега з Яўгенам, сведчыць: прафесійных вышынь можна дасягнуць толькі з любоўю да справы, якой аддана служыш…
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть