НА АБАРОНУ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

будзе накіраваны комплекс мерапрыемстваў, які правядуць супрацоўнікі РАУС разам з зацікаўленымі службамі раёна ў перыяд да 21 снежня.
У параўнанні з мінулым годам колькасць злачынстваў, у якіх пацярпелі грамадзяне састарэлага ўзросту, зменшылася з 63 да 46. Між тым, людзі пенсійнага ўзросту застаюцца самай неабароненай катэгорыяй насельніцтва. Часцей за ўсё ў адносінах да іх учыняюцца крадзяжы (82,6 працэнта), а таксама рабаўніцтвы, хуліганствы, прычыненне цялесных пакалечанняў і нават забойствы.
Пажылыя людзі – гэта тыя, каму больш за 60 год, гэта нашы бабулі і дзядулі, мамы і таты, нашы родныя і блізкія. Грамадзяне, якім неабыякава жыццё блізкіх, здароўе і стан правапарадку на тэрыторыі раёна, могуць ананімна паведаміць аб фактах насілля ў адносінах да пажылых людзей, пагрозе іх жыццю і здароўю, незаконным гандлі спіртаўтрымліваючымі вадкасцямі ўчастковаму інспектару або ў сельвыканкам, а таксама на нумар “гарачай лініі” 2-27-42 або 102.
Мікалай ЛІХТАР, старшы інспектар РАУС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть