НА РАБОТУ – ПРАЗ ВЫПРАБАВАННЕ
Пры ўладкаванні на работу мяне папярэдзілі, што заключаць са мной дагавор толькі ў тым выпадку, калі пройду папярэдняе выпрабаванне. Ці законна гэта?
Л.В. г. Лунінец.
Адказвае галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Антон ЯРМОЛІЧ:
– З мэтай праверкі адпаведнасці работніка даручаемай яму рабоце працоўны дагавор па ўзгадненню бакоў можа быць заключаны з умовай папярэдняга выпрабавання (ч. 1 арт. 28 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Не могуць быць прадметам выпрабавання адносіны да чалавека ў калектыве, паводзіны ў сям’і, іншыя асабістыя якасці, якія не звязаны з прафесіяналізмам.
Па артыкуле 17 Працоўнага кодэкса не прадугледжана заключэнне асобнага працоўнага дагавора на пярыяд папярэдняга выпрабавання, якое не павінна перавышаць 3-месячнага тэрміну, не ўлічваючы часовую непрацаздольнасць і іншых дзён, калі работнік адсутнічаў на рабоце (ч.3 арт. 19). Выпрабаванне не ўстанаўліваецца работнікам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, маладым спецыялістам, інвалідам, часовым і сезонным работнікам, пры прыёме на работу па конкурсе і іншым.
Працоўны дагавор з папярэднім выпрабаваннем можа быць скасаваны любым з бакоў да заканчэння папярэдняга выпрабавання, паведаміўшы аб гэтым пісьмова за 3 дні, або ў дзень заканчэння тэрміна папярэдняга выпрабавання.
У выпадку непагаднення работніка з рашэннем наймальніка, ён мае права абскардзіць яго ў судовым парадку.