НА ТОЕ І КАРАСЬ, КАБ ШЧУПАК ЛАВІЎСЯ

Карась бывае двух відаў: азёрны серабрысты з буйной луской і сажалкавы звычайны – з карычнева-залацістай. Цікава ведаць, што серабрысты паявіўся ў нас з рэк басейна Ціхага акіяна. У невялікіх вадаёмах, дзе яго вельмі шмат, рыба становіцца дробнай з даўжынёй цела да 10 сантыметраў.

Нерастуе карась ва ўзросце двух год. Буйныя самкі выкладваюць да чвэрці мільёна ікрынак. Гэты від расце вельмі хутка. Пры выдатным корме ўжо к двум гадам можа дасягаць вагі да 300 грамаў.

Добра ловіцца карась у пераднерастовы перыяд. А ўвогуле летам клюе няроўна, асабліва калі ў вадаёме шмат штучнага корму. Лепш за ўсё ловіцца раніцай з усходам сонца і вечарм пры спадзе дзённай гарачыні.

Любімая прынада – гноевы чарвяк, цеста, параныя пярлоўка і гарох, пшанічнае зерне.

Для лоўлі дастаткова тэлескапічнага вудзільна з тонкімі лескай і павадком. Карась хутка прывыкае да падкормкі і з яе дапамогай можна сабраць вялікую стаю.

Гэты від рыбы менш асцярожны за іншыя. Трымаецца ў траве, капаецца ў іле. Буйныя асобіны падыходзяць да берагоў з надыходам змроку. Месцы знаходжання карася пастаянныя, і, злавіўшы аднаго, можна не сумнявацца, што на вудачку дастаткова наловіце яго.

 

ЗА ЛЯШЧОМ ХАДЗІЦЬ – ЦЯРПЕННЕ МЕЦЬ

Гэты від рыб вельмі замарочаны, асабліва на перападах надвор’я, хаця на прыкомп (сумесь пярлоўкі, добра разваранага гароху і магазіннай сухой сумесі) можа добра цягнуцца з ямы, мацае прыманку, не засякаючыся. Па цёплым надвор’і лепш працуе пучок апарыша, па даждлівым, прахалодным – чарвяк.

Улічваючы непрадказальнасць часу клёву, месца трэба займаць перад досвіткам, менавіта ў гэты час «прарывае”. Затым доўжыцца перапынак, і многія рыбаловы пакідаюць наседжаныя месцы. Хто-ніхто сядзіць да позняга вечару, калі рэальна можна дачакацца добрага клёву. Так што нярэдка для поспеху дастаткова проста цярпення і ўсідлівасці. Часам на ляшчовай рыбалцы трапляюцца маленькія сомікі, нават на апарыша. А вось буйныя, у асноўным, па начах бяруць. З пад’ёмам вады, як гэта назіраецца зараз, падымаецца і рыба. Апарыш, гарох, пярлоўка даюць толькі адзінкавых ляшчоў. Але звычайна бывае практычна ў любым вадаёме і бясклёўе, камусьці проста «прываліць” шчасце, а нехта вылічыць «самы галоўны сакрэт” і возьме сваю рыбу.

Лешч сапраўды часта падымаецца над дном, «завісае” не на ціхаводдзі, а на моцным цячэнні. Таму на донках трэба ставіць павадкі даўжынёю 1-1,5 метра. На больш кароткім павадку побач з кручком прымацоўваюць невялічкі кавалачак пенапласту, які прыпаднімае прынаду над дном.

Клёў ляшча хуткацечны, часта прарывае з гадзіны да трох дня. Калі ведаць месцы хода рыбы, то ў перыядзе зацішша з месца на месца не трэба скакаць, а цярпліва чакаць. Але толькі вада ўпадзе, як лешч зноў кладзецца на дно, з якога і ловіцца, а на прынаду «над галавой” увагі не звяртае.

 

МАЛЕНЬКІЯ ХІТРЫКІ

— Зяленіва, якое прывяла, можна асвяжыць, калі пакласці яго на гадзіну ў халодную ваду, да якой дадаць 1 сталовую лыжку воцату.

— Тоўчаны часнок лепш дабавіць у булён у самым канцы варкі. Гэта надасць выдатны пах.

— Тушыць рыбу варта з араматычнымі карэннямі, хрэнам, рэпчатай цыбуляй, памідорамі, таматам-пюрэ, малаком, смятанай, агароднінай.

— Соусы да жаранай рыбы трэба падаваць асобна ў соусніку. Добра падыходзяць гарачыя таматныя, натуральныя і з рознымі дабаўкамі, халодны маянэз, хрэн з воцатам. Да смажанай рачной і сажалкавай рыбы лепш выкарыстоўваць сметанковы соус.

 

Вярнуўшыся з рыбалкі, муж пытае:

– Кот дома?

– Заходзь, не бойся. Я яму кількі купіла, – адказвае жонка.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть