НА ВЫСТАВУ Ў ЦДТ

запрашае здольная выхаванка аб’яднання па інтарэсах “Оч. умелые ручки”.
11-класніца Крысціна Грыцкевіч знаходзіцца на надомным навучанні. З дзяўчынай займаецца таленавіты педагог дадатковай адукацыі Таццяна Казун, якая працуе ў гарадской арганізацыі Беларускай асацыяцыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў. Менавіта Таццяна Васільеўна дапамагла падрыхтаваць першую персанальную выставу свёй вучаніцы, дзе прадстаўлены вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Знаёмячыся з работамі Крысціны, захапляемся яе працавітасцю і мэтанакіраванасцю. Ёй падуладны розныя тэхнікі – вышыўка крыжам, ніткадызайн, бісерапляценне, што патрабуе не толькі мастацкага густу, але і выключнай цярплівасці. Бачна, як год ад года ўдасканальваецца майстэрства аматара прыгажосці. Першыя работы – адлюстраванне флоры і фауны: пеўнік, кураняты, кацяняты, дракончыкі, пінгвінчыкі, экзатычныя кветкі і дрэвы. Кожны твор вызначаецца кампазіцыйнай завершанасцю, выпраменьвае святло і дабрыню. Паступова тэматыка становіцца больш разнастайнай і значнай, а тэхніка выканання – складанай і працаёмістай. Нават назвы – “Лебядзіная вернасць”, “Закаханыя”, “Першы пацалунак”, “Заручыны”, “Мадона з дзіцём” – сведчаць аб сталенні Крысціны як чалавека і творчай асобы.
Гэта – першая выстава дзяўчыны. Хочацца пажадаць творцы працягваць удасканальваць захапленне і радаваць нас майстэрствам, а лунінчан – запрасіць наведаць вернісаж у прыгожым будынку ў цэнтры Лунінца.
Марыя КРЫШПІНОВІЧ, дырэктар раённага цэнтра дзіцячай творчасці. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть