НА ЗАХОЎВАННЕ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ І РОСКВІТ БУДУЧЫНІ

Лунінчане актыўна адгукнуліся на заклік прыняць удзел у рэспубліканскім
суботніку, які прайшоў 21 красавіка.


На добраўпарадкаванне прылягаючых
тэрыторый, помнікаў і месцаў баявой і воінскай славы, магіл воінаў і партызан
Вялікай Айчыннай вайны выйшлі амаль 28 тысяч жыхароў раёна, у тым ліку каля 10
тысяч школьнікаў і навучэнцаў прафтэхкаледжаў.

Актыўна папрацавалі на
добраўпарадкаванні дэндрапарка каля царквы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание
погибших” работнікі лясгаса. Можна не сумнявацца, што хутка тут будзе адно з
любімых месцаў адпачынку гараджан. Спачатку камунальнікі высадзілі дрэўцы
ўздоўж вуліц Чапаева і Храмавай. Сам жа парк сфарміравалі работнікі лясгаса.
Тэрыторыя размежавана дарожкамі, устанолены лавачкі і альтанка, аднолены дрэўцы
і кустарнікі. Удзел у работах прынялі і прадстаўнікі райвыканкама на чале са
старшынёй Васілём Агіевічам.

Работнікі малочнага завода,
“Райаграсервіса” і сельскагаспадарчага каледжа наводзілі парадак у раёне
самавольнай забудовы ў пасёлку Сельгастэхніка. Ваеннаслужачыя на чале з
камадзірам часці Віталем Лабко раскарчавалі ўчастак каля ўзводзімага басейна. Ад
смецця былі ачышчаны тэрыторыі гаражных масіваў на вуліцах Чыгуначная, Лахаўская
і Першамайская. Наведзены парадак на пустцы непадалёк ад завода
“Палессеэлектрамаш”.

Работнікі ААТ “Спецжалезабетон” пералічылі
ў фонд рэспубліканскага суботніка больш як 6 мільёнаў рублёў. Як падкрэсліў
эканаміст па збыту Генадзь Рэзановіч, які ўзначальвальвае пярвічную арганізацыю
ГА “Белая Русь”, працаўнікі, сярод якіх і 33 члены грамадскай арганізацыі,
актыўна наводзілі парадак на прылягаючай тэрыторыі, засаджвалі кветкамі клумбы,
прыбіралі і вывозілі смецце.

Моладзь станцыі Лунінец, у тым
ліку члены пярвічных арганізацый ГА “Белая Русь” і “БРСМ”, наводзіла парадак не
толькі на ўласнай тэрыторыі, але і добраўпарадкоўвалі помнікі загінуўшым у
Вялікай Айчыннай.

У дзень суботніка прамысловымі
прадпрыемствамі раёна выпушчана прадукцыі на 510 мільёнаў 137 тысяч рублёў,
выканана будаўнічых падрадных работ на суму 25 мільёнаў 200 тысяч.

Жыхары Лунінеччыны зарабілі на
суботніку 188 мільёнаў рублёў. Сродкі будуць накіраваны на ўзвядзенне новага
будынка музея Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы і стварэнне яго музейнай
экспазіцыі, а таксама на падрыхтоўку да летняга перыяду дзіцячых лагераў.

Алена ДАНІЛОВІЧ. Фота аўтара.   

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть