НАДЗЕІ НА ДРУГІ ЎКОС

Агранамічную службу ўпраўлення райсельгасхарчу нядаўна ўзначаліў Яўген Віктаравіч БАГДАНЕЦ. Выпускнік Гродзенскага сельгасуніверсітэта, мае 4 гады працоўнага стажу, два з іх – ва ўпраўленні.

Нарыхтоўка кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне, бадай што самая працяглая з сельгаскампаній. Пачынаецца яна ў маі і заканчваецца амаль што з маразамі. Аб тым як ідуць справы ў вяскоўцаў расказвае Яўген Віктаравіч БАГДАНЕЦ:

– Для бесперабойнага забеспячэння жывёлы травяністымі кармамі ў раёне неабходна нарыхтаваць 10700 тон сена, 78000 тон сенажу і 153000 тон сіласу. У выніку ў разліку на ўмоўную галаву травяністага корму павінна быць 22 цэнтнеры кармавых адзінак. Задача складаная, аднак рэальная, нават зыходзячы з сёлетняй рэчаіснасці. Нядаўна закончылі ўборку траў першага ўкосу і прыступілі да другога. Ды толькі жадаемы вынік атрымалі не ўсе гаспадаркі. Сухое надвор’е мая і большай паловы чэрвеня не спрыяла багатаму травастою. На адпаведны перыяд мінулага года колькасць нарыхтаваных кармоў была значна большай, чым сёлета. Аб гэтым можна яскрава меркаваць па лічбах: у разліку на карову летась было назапашана 8,1 цэнтнера кармавых адзінак, сёлета – 6,8.

Сярод сельгасарганізацый, якія правільна раставілі акцэнты падчас нарыхтоўкі кармоў СВК «Чучавічы”, ПУСП «Рэдзігерава-Агра”, СВК «Вулькаўскі світанак”, СП «Аграграніт”, СВК «Гарадоцкі”, «Хваецкае”, якія выканалі ці набліжаюцца да выканання задання па закладцы сенажу. Удала выкарысталі спрыяльныя ўмовы надвор’я для нарыхтоўкі сена працаўнікі СВК «Новае Палессе” і «Чучавічы”. Даведзенае заданне першая гаспадарка нават перавыканала на 153 тоны.

Недабор траў першым укосам пакрыць за кошт другога магчыма і ўдасца – пайшлі дажджы, а сенажаці падкормліваюцца, аднак, лепей засцерагчыся ад непрадбачанай сітуацыі. Таму зараз ідзе актыўная работа па сяўбе паўкосных, а пазней і пажніўных культур. Першых пры заданні 4400 гектараў, пасеяна 1535 гектараў. Вядзецца таксама нарыхтоўка кармоў у поймах рэк і на няўдобіцах. Тут ужо скошана 823 гектары, што складае 60 працэнтаЎ да задання. Умела выкарыстоўваюць такія плошчы ў СВК «Хваецкае”.

Застаюцца надзеі і на ўраджай кукурузы. Яна вытрымала засуху, і набірае інтэнсіўны рост, дзякуючы не толькі дажджам, але і падкормкам. Спадзяемся, што заданні па нарыхтоўцы сіласу для грамадскага статка выканаюць усе гаспадаркі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть