“НАКРЫЛА” “ХВАЛЯ”
У мінулую суботу на стадыёне
«Палессе” адбыўся матч чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай
лізе. «Граніт” прымаў пінскую «Хвалю”.
Перамога ў двух стартавых матчах прыцягнула на стадыён большую колькасць
балельшчыкаў. Што датычыць драматычных падзей, то іх было дастаткова, улічваючы
неаднаразовыя парушэнні гасцей у штрафной «гранітаўцаў”. Аднак, пенальці арбітр
так і не назначыў. Гульня пінскіх футбалістаў вызначалася грубасцю і
некарэктнасцю, аб чым сведчыць 7 жоўтых картак і адна чырвоная, якую «зарабіў”
Дзмітрый Тарашчык. «Граніт” шмат атакаваў, а вось поспеху дабіліся госці,
вынікова выкарыстаўшы стандартнае становішча. Гол пасля розыгрышу штрафнога на
73-й хвіліне забіў Уладзіслаў Касмынін. 0:1 – першае паражэнне «Граніта” ў
сезоне.
Заўтра, 12 мая, «Граніт” правядзе матч на выездзе са «Слуцкам”.
Міні-футбол
НА ФІНІШНЫМ АДРЭЗКУ
У Мікашэвічах «Граніт” прымаў
«Базар”.
Здаецца вынік гэтай гульні стаў вердыктам для лунінецкіх футбалістаў, якія,
хутчэй за ўсё, не змогуць у наступным сезоне выступаць у вышэйшай лізе. «Базар”
пацярпеў чарговае паражэнне з лікам 5:11.
У сераду ў Гомелі «Граніт” выйграў у «БТЭУ” з лікам 6:7, а «Базар” у дамашнім
матчы пацярпеў паражэнне ад «Ітранзішэн-БГУФК” – 3:10