НАРОДНЫЯ ЗАСЯДАЦЕЛІ ПРЫНЕСЛІ ПРЫСЯГУ

У судзе Лунінецкага раёна адбыўся агульны сход народных засядацеляў.

105 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Лунінеччыны будуць працаваць у складзе раённага суда на працягу 5 год (менавіта такі тэрмін іх паўнамоцтваў).


Яны будуць ажыццяўляць правасуддзе пры разглядзе цяжкіх і асабліва цяжкіх крымінальных спраў, а таксама па ўсіх справах у адносінах да непаўналетніх.

У прысутнасці старшыні раённага суда Васіля Бельскага народныя засядацелі прынеслі і падпісалі прысягу, у якой пакляліся добрасумленна выконваць свае абавязкі, ажыццяўляць правасуддзе, падпардкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятымі і справядлівымі. Васіль Уладзіміравіч расказаў, што на народных засядацеляў ускладваюцца абавязкі суддзі, якія прадугледжаны Крымінальна-працэсуальным кодэксам, і пракаменціраваў яго асобныя артыкулы.

Фота Алены ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть