“НАША СЛУЖБА И ОПАСНА, И ТРУДНА…”

У многім раскрыццё злачынстваў па гарачых слядах залежыць ад аператыўнасці дзеянняў супрацоўнікаў дзяжурнай часці. Менавіта сюды трапляюць усе паведамленні на “гарачы” тэлефон 102.

Калі на службе сапраўдныя прафесіяналы, такія як старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр КАРАТЫШ і яго памочнік Мікалай ШОСТАК, можна не сумнявацца, што пасля трывожнага сігнала следча-аператыўная група будзе своечасова накіравана на барацьбу з парушальнікамі грамадскага парадку і злачынцамі.

 

ХХХ

Летась ветеранскую арганізацыю ўзначаліў падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Іосіфавіч МІГЕЛЬ.

У аддзел прыйшоў у далёкім 1968 годзе. Службу пачынаў участковым упаўнаважаным па Дзятлавіцкім сельсавеце. Пазней працаваў дзяжурным інспектарам, оперупаўнаважаным крымінальнага вышыку, следчым і начальнікам следчага аддзела. Апошняе 10-годдзе перад выхадам на пенсію – намеснікам начальніка РАУС, начальнікам крымінальнай міліцыі. За добрасумленную працу і прафесіяналізм узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” і “За выдатную службу па ахове грамадскага парадку”.

Разам з актывістамі ветэранскай арганізацыі У.К. Ільютчыкам, В.К. Агіевіч, Ф.Ф. Мяцеліцам, У.І. Асіпчуком, А.М. Кляўцэвічам і А.А. Данілевічам праводзяць вялікую выхаваўчую работу сярод моладзі, клапоцяцца пра тых, хто на заслужаным адпачынку.

 

ХХХ

Летась па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана менш злачынстваў, а раскрывальнасць павялічылася. Гэта радуе начальніка крымінальнай міліцыі Георгія МАРДУХАЯ.

Ураджэнец Намакрава пасля тэрміновай службы ў Афганістане вырашыў, што сапраўдны мужчына павінен заўсёды быць на варце спакою грамадзян. Закончыўшы ў 1992 годзе Карагандзінскую вышэйшую школу МУС, пачаў працаваць у Лунінецкім РАУС на пасадзе оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку Мікашэвіцкага аддзялення. У 2004-ым назначаны першым намеснікам начальніка РАУС. Мэтанакіраваная работа дазволіла якасна палепшыць вынікі па эканамічнай бяспецы, а таксама па лініі наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі, прафілактыцы крадзяжоў. Па словах Георгія Канстанцінавіча, напружаны рытм будняў лягчэй перадольваць, калі ведаеш, што цябе чакаюць дома:

– Напярэдадні 8 Сакавіка віншую ўсіх жанчын з цудоўным святам вясны. Няхай на вашых тварах часцей паяўляюцца ўсмешкі. Здароўя, шчасця, цярплівасці і сямейнага шчасця!

 

ХХХ

Нават у выхадны дзень старшых оперупаўнаважаных аддзялення крымінальнага вышуку Івана ГАРГУНА і Максіма ЕМЕЛЬЯНОВІЧА часта можна застаць за работай.

Агульны стаж іх работы ў раённым аддзеле складае 44 гады. Абодвух вызначае адказнасць і скрупулёзнасць. Аб гэтым сведчыць і той факт, што за апошнія гады ўсе асабліва цяжкія злачынствы раскрыты.

 

ХХХ

Імідж супрацоўніка міліцыі палепшыцца, калі на варце правапарадку будуць стаяць такія прафесіяналы, як старшы ўчастковы інспектар Мікалай СЯДОЎ, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Леанід БІРЫЛА, старшы ўчастковы інспектар Віктар КУРАК і в.а. начальніка аддзялення ДАІ Сяргей КАНАПАЦКІ.

 

ХХХ

Мікалай КАХОВІЧ зараз на пенсіі, але па сённяшні дзень працягвае працаваць у РАУС на пасадзе начальніка аддзялення па грамадзянству і міграцыі.

Супрацоўнік РАУС з 30-гадовым вопытам работы станоўча зарэкамендаваў сябе на розных пасадах – у следчым аддзяленні, начальнікам АБЭЗ і дзяжурнай службы. Па словах Мікалая Уладзіміравіча, важным у рабоце міліцыі з’яўлецца ўменне выслухаць чалавека, зразумець і паставіць сябе на яго месца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть