“НАШИ ЛЮДИ В БУЛОЧНУЮ НА ТАКСИ НЕ ЕЗДЯТ…”

Жыхарам прыватнага сектара, што непадалёку ад міні-магазіна «Ивушка” на завулку Трошына ў Лунінцы ў бліжэйшы час гэтага не пазбегнуць.
Пастаянная чытачка «ЛН” звярнулася ў рэдакцыю з просьбай дапамагчы наладзіць у магазіне нармальны гандаль, скарыстаўшыся «электронным зваротам” – lncnews@brest.by. Такая форма зносін усё больш папулярная ў жыхароў раёна. Жанчына піша: «З года ў год сітуацыя мяняецца ў горшы бок. Асартымент пакідае жадаць лепшага. Калі раней можна было набыць рыбу, каўбасу, мяса кур, то апошнім часам гэтага не стала. Добра, што яшчэ хлеб з малаком завозяць, а па выхадных і іх не дакупіцца. Зараз і наогул не працуе некалькі тыдняў. Між тым, у нашым мікрараёне новабудоўляў жывуць як маладыя сем’і з дзецьмі, так і людзі пенсійнага ўзросту. Не ва ўсіх ёсць уласны транспарт, каб ездзіць у горад за неабходнымі прадуктамі…”
Як высветлілася, магазін на самай справе не працуе. Тут вядзецца рамонт: аднаўляюцца падлога і дах. Верагодна, колькасць тавараў паступова змяншалася перад закрыццём. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Максім Сумар паведаміў, што днямі быў на аб’екце, асноўныя работы набліжаюцца да завяршэння. Да канца снежня магазін «Ивушка” зноў пачне забяспечваць насельніцтва ўсімі неабходнымі таварамі. Што датычыць асартыменту, ён будзе абавязкова пашыраны, зыхо-дзячы з попыту пакупнікоў.
Показать больше

Похожие статьи

5 комментариев Комментариев

  1. Почему вы сами не видите проблем, и вам обязательно надо их подсказывать? Всю зиму не работает флюрограф в поликлинике, люди мерзнут в очереди на улице к передвижному, а газета молчит. И если уж так надо вам подсказывать темы, то вот очередная подсказка: проанализируйте, насколько скаканули цены в магазинах, на услуги. Пусть даже без учета повышения цен на коммунальные услуги и электричество, про которые предупредили.

  2. Шаноўны чытач! Безумоўна, заўсёды адгукаемся на электронныя пасланні. І заўсёды рады падказкам для новых публікацый.

  3. Цікава, ці заўсёды там адгукаюцца на электронныя пасланні? А ўрэшце газета імкнецца быць цікавай.

  4. спасибо редакции за то,что откликнулись на мое письмо.Будем надеяться ,что ситуация с нашей "Ивушкой" улучшится.

    1. Дзякуй і вам за тэму для публікацыі.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть