НАВІГАЦЫЯ МАЛАМЕРНЫХ СУДНАЎ
Брэстчына – багатая на рэкі і азёры, уздоўж якіх знаходзяцца населеныя пункты. Многія жыхары маюць ва ўласным карыстанні маторныя і веславыя лодкі.
Аналіз работы Пінскага ўчастка маламерных суднаў паказаў, што не ўсе ўладальнікі ўсведамляюць адказнасць за захаванне правілаў плавання і мер бяспекі на вадзе. Мелі месца трагічныя выпадкі, падчас якіх гінулі людзі. Як высветлілася, часцей за ўсё парушэнні датычылі п’янства, адсутнасці выратавальных і супрацьпажарных сродкаў, дакументаў, а таксама перавышэння хуткасці ў месцах адпачынку грамадзян (7 кіламетраў у гадзіну).
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200 ад 26.04.2010 г., адменена працэдура дзяржаўнай рэгістрацыі веславых лодак, байдарак і надзіманых безматорных суднаў грузападымальнасцю менш як 225 кілаграмаў.
Штогадовы тэхнічны агляд маламерных суднаў не праводзіцца, а толькі першапачатковы – пры рэгістрацыі і пазачарговы – пры змяненнях звестак, якія падлягаюць унясенню ў судавую кнігу.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе: г. Пінск, вул. Столінская, 2 або па тэл.: 690-42-69, 687-36-72.
Александр ТАЎСТЫКА, начальнік ДІМС па Брэсцкай вобласці.