НЕ СПАДЗЯВАЙЦЕСЯ НА “АВОСЬ”!

Вядома, што попыт нараджае прапанову. Мы рэгулярна карыстаемся паслугамі цырульнікаў, спецыялістаў па рамонце аўтамабіляў, рэпетытараў… Аднак, ці заўсёды задумваемся, гэта легальны суб’ект гаспадарання ці “падпольны”? “Нелегал” увесь заробак кладзе ў кішэню, не клапоцячыся аб іншых. Разам з тым, ён таксама хоча жыць у чыстым горадзе, атрымліваць якасную медыцынскую дапамогу і карыстацца іншымі дабротамі.

Дзяржава дае магчымасць свабодна і на законных падставах ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць. Гэта працэдура не зойме шмат часу. Тым больш, можна карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання з уплатай адзінага падатку. Фізічныя асобы могуць займацца некаторымі работамі і аказваць паслугі наогул без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Нягледзячы на гэта асобныя грамадзяне не жадаюць працаваць легальна. У ходзе праверак у першым паўгоддзі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ устанавілі 40 выпадкаў ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку пры аказанні будаўнічых і рамонтных работ – 6 парушэнняў, перавозцы пасажыраў – 7, рамонце аўтамабіляў – 2, нарыхтоўцы лому і адходаў металу – 7. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 6 фізічных асоб, сума штрафаў склала 2,5 мільёна рублёў, устаноўленага даходу ад заняцця незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю – 55,3 мілёна. Акрамя гэтага арыштавана тавараў, прадметаў працы на 92,9 мільёна рублёў, у тым ліку 2 аўтамабілі.

Тым, хто працуе па прынцыпах “пранясе” і “можа пашанцуе”, неабходна памятаць, што сума санкцый значна перавышае памер падаткаў, якія ўплачваюцца пры ажыццяўленні адпаведных відаў дзейнасці.

Ала ЯШЧАНКА, начальнік аддзела аператыўна-кантрольнай работы інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть