“НЕ СТАРЕЮТ… ВЕТЕРАНЫ”

Валейбол

Міжраённы турнір пад такой назвай, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай
культуры, сабраў аматараў валейбола з Пінска, Століна, Мікашэвіч і Лунінца ў
спартыўнай зале політэхнічнага каледжа. Ініцыятарам выступіў выкладчык
навучальнай установы Аляксандр Мірановіч.


Своеасаблівасць спаборніцтваў заключалася
ў тым, што ўсім ўдзельнікам было больш як 40 гадоў. Рэкардсменам стала
столінская каманда, сярэдні ўзрост якой перавышаў 52 гады. Крыху маледзейшымі
аказаліся лунінчане – 48 год. У «гранітаўцаў” і пінчан адпаведна – 44 і 43.

Назіраючы за паядынкамі на
пляцоўцы, нельга было не захапіцца той жыццёвай энергіяй, азартам і воляй да
перамогі, якую, без выключэння, дэманстравалі ўсе каманды. І хаця тут
прайграўшых, можна сказаць, не было – перамагла агульная любоў да валейболу – усё
ж, найбольшую колькасць ачкоў набралі пінчане. Другое месца занялі гаспадары, а
трэцяе падзялілі Мікашэвічы і Столін.

Лепшым абаронцам названы Валерый
Варабей (Мікашэвічы), нападаючым – Аляксандр Наварай (Пінск), самым карысным –
Міхаіл Крох (Столін), самым старэйшым – 65-гадовы Васіль Гарапучык (Лунінец).

Міні-футбол

НАПРЫКАНЦЫ СЕЗОНА

Мікашэвіцкі «Граніт” у 23-ім чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе
«адстраляўся” першым.

У заключным матчы сезона на
ўласнай пляцоўцы, «гранітаўцы”  ўступілі
віцебскаму «ВітЭну” з лікам 8:11.

Неабходна дадаць, што па ходу
гульні гаспадары мелі перавагу ў 4 (!) мячы, але так і не здолелі давесці
гульню да пераможнай канцоўкі.

«Базар”, здаецца, змірыўся з тым,
што яму давядзецца пакінуць вышэйшую лігу. У матчы з аднім з мацнейшых клубаў
краіны сталічным «МАПІДам”, які праходзіў у Мінску, лунінчане здаліся без бою,
прайгралі «у сухую”, прапусціўшы ў свае вароты 12 мячоў.

19 мая, у субботу, у спартыўнай зале СДЮШАР адбудзецца матч з удзелам
каманд «Базар” і «ЦКК”.

Футбол

ПЕРШАЕ ГАСЦЯВОЕ ПАРАЖЭННЕ

У Слуцку «Граніт” правёў матч чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў
першай лізе з мясцовым клубам.

У цэлым гульня была роўная, але
ўдача спрыяла гаспадарам. На 32-ой хвіліне яны адкрылі лік. А пад канец матча
суддзя назначыў у вароты «гранітаўцаў” пенальці, якое паспяхова рэалізаваў Ігар
Макараў. Такім чынам, мікашэвіцкія футбалісты пацярпелі другое паражэнне ў
сезоне.

Пяты тур «Граніт” прапускае.
Падтрымаць каманду балельшчыкі змогуць 26
мая. На стадыёне «Палессе” ў Лунінцы нашы землякі будуць прымаць магілёўскі
«Днепр”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть