НЕ ТОЛЬКІ НА АФІЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ

У райвыканкаме адбылася сустрэча дэлегацыі з горада-пабраціма Шенефельд з
кіраўнікамі мясцовай улады – Васілём Агіевічам і Віталем Адзішчавым.
Старшыня райвыканкама Васіль
Агіевіч расказаў аб тым, чым жыве Лунінеччына, аб той вялікай рабоце, якая
вядзецца дзеля дабрабыту і больш камфортнага жыцця лунінчан. Ён жа засяродзіў
увагу на спартыўных аб’ектах – існуючых і ўзводзімых, падкрэсліў іх важнасць
для здароўя і фізічнага развіцця дзяцей і падлеткаў. У адказным слове старшыня
таварыства гарадоў-пабрацімаў Шенефельда Хайке Мітэльбергер падзяквала за
запрашэнне. Яе радуе, што кантакты паміж жыхарамі двух гарадоў пашыраюцца, што
дагавор аб партнёрстве, які яна калісьці падпісвала з нямецкага боку, не застаўся
пакінуты на паперы, а дзейнічае. Сведчаннем таму стаў і міжнародны футбольны
турнір з удзелам дзіцячай каманды спартыўнага таварыства «Blau—weiS-96-Schenefeld”. Старшыня
таварыства Марга Гетьенс падзяквала за цёплы і сардэчны прыём, які аказалі
сем’і, дзе пражывалі прадстаўнікі нямецкай дэлегацыі. Яна ж запрасіла юных
футбалістаў Лунінеччыны ў наступным годзе прыняць удзел у міжнародным турніры ў
Шэнефельдзе.
Сваімі ўражаннямі падзяліліся
трэнер дзіцячай каманды Клозэ Торстэн, выхавальнікі Андрэас Мюллер і Ёрг Кляйн.
Госці былі прыемна здзіўлены, што
кіраўнік Лунінецкага раёна – прыхільнік футболу і яму вельмі падабаецца
нямецкая каманда. Юны спартсмен Генрі пацікавіўся, хто з ігракоў яму больш
падабаецца. «Томас Мюллер”, – адказаў Васіль Міхайлавіч. Юнак застаўся вельмі
задаволены, таму што вядомы футбаліст – яго тёзка па прозвішчы.
На такой вясёлай ноце завяршыўся візіт
у Дом Саветаў. Дыялог дапамагала ажыццяўляць перакладчык Таццяна Фішар. Аб
сустрэчы гасцям будуць надагадваць фотаздымак на памяць і кніжкі пра
Лунінеччыну.
ХХХ
За чатыры дні госці наведалі
спартыўныя аб’екты, музычную школу, музей, а таксама рэдакцыю газеты
«Лунінецкія навіны”.
Рэдактар Таццяна Вайцяхоўская
расказала аб гісторыі газеты і яе дасягненнях. Ведаючы, што ім давядзецца стаць
сведкамі футбольнага матча «Граніт” – «Днепр”, са старонак газеты даведаліся,
што мясцовая каманда знаходзіцца на сёмым месцы. За кубкам кавы госці
прыгадвалі сустрэчы на нямецкай зямлі і дзяліліся ўражаннямі аб Лунінеччыне. Ім
вельмі падабалася, што незапланаваная сустрэча перерасла ў змястоўную і
незабыўню экскурсію.