НЕДАРЭЧНАСЦЬ ВЫПРАВІЛІ, АЛЕ ВІНУ НЕ ПРЫЗНАЛІ
«Данная статья («Грошы на вецер» №4 ад 13.01.2012 г.),
опубликованная в газете «Лунінецкія навіны», не соответствует тому, что в ней
написано», – менавіта такі кур’ёзны вывад зрабіў дырэктар філіяла «Лунінецкі
райпалівазбыт” Анатоль Ханцэвіч, дасылаючы адказ на востры сігнал, змешчаны ў
раёнцы.
У дасланым «абвяржэнні” кіраўнік арганізацыі прызнае, што
брыкет, дастаўлены грамадзянцы Наталлі Койка, сапраўды быў са смеццем, якое
заменена на якаснае паліва. Лунінчанка ўдзячна газеце за
тое, што не пакінулі скаргу без увагі, а кіраўніцтву райпалівазбыту, што
зразумелі і давезлі брыкет. Як паведамляецца ў адказе, дасланым Анатолем
Мікалаевічам, «по техническим условиям СТБ 1919-2008 норма мусора составляет не
более 7 процентов. Мусор, присутствующий в привезенном торфобрикете сверх
нормы, забирается транспортом филиала «Лунинецкий райтопсбыт”, и вместо него
завозится торфобрикет необходимого качества”.
Спадзяемся, што ў далейшым такіх «кур’ёзных” выпадкаў не
здарыцца ні ў спажыўцоў, ні ў пастаўшчыкоў.