НЕПАПУЛЯРНАЯ МЕРА

Скарачэнне штата работнікаў дазваляе прадпрыемству рэзка зменшыць патрэбу ў абаротных сродках, а значыць, абысціся без прыцягнення заёмных рэсурсаў для падтрымання вытворчага працэсу ў зменшаным аб’ёме. Тэндэнцыя пагаршэння эканамічнага і фінансавага ста-новішча прымусіла кіраўніцтва ААТ “Палессеэлектрамаш” прыбегнуць да гэтай непапулярнай меры.
З 1 сакавіка 2013 года на прадпрыемстве застанецца 997 чалавек. Справа ў тым, што дасягнуць паляпшэння вытворчых паказчыкаў і пры гэтым утрымліваць штат работнікаў, які зараз існуе (на 1 снежня –1065 чалавек), эканамічна нямэтазгодна. Гэта стала падставай для аптымізацыі колькасці работнікаў.
Такі крок дазволіць прадпрыемству зменшыць затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тавараў, якія ўлічваюцца пры цэнаўтварэнні і падаткаабкладанні, выканаць заданне па суадносінах тэмпаў росту прадукцыйнасці працы, валавай дабавачнай вартасці і намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце, а таксама палепшыць фінансавае становішча.
Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце Аксаны Велясюк, паведамленні аб скарачэнні ўжо атрымалі 54 чалавекі. У асноўным гэта дапаможныя і інжынерна-тэхнічныя работнікі. На жаль, у такой сітуацыі заканадаўствам не абаронены і маладыя спецыялісты. Некаторыя з іх не змогуць адпрацаваць на заводзе нават гарантаваныя 2 гады. Спіс работнікаў, з якімі бу-дзе скасаваны працоўны дагавор, накіраваны ў ад-дзел па занятасці насель-ніцтва, каб ужо зараз ім аказвалася дапамога ў пошуку новай работы.
На ААТ “Палессеэлектрамаш” 80 працэнтаў атрыманай эканоміі па фонду аплаты працы накіруюць на павелічэнне заработнай платы тых, хто застанецца працаваць на прадпрыемстве.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть