НЕЗАКОННАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ “МЕТАЛІСТАЎ”

Апошнім часам жыхары раёна сталі праяўляць актыўнасць у нарыхтоўцы (закупцы) лому і адходаў металаў.
Між тым, гэты від дзейнасці з’яўляецца ліцэнзуемым і займацца ім маюць права толькі арганізацыі, што ўвахо-дзяць у склад ГВА “Белрэсурсы” і ААТ “Белрумгруп”.
Фізічным асобам за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць пагражае штраф 100 базавых велічынь (1 мільён рублёў).
Толькі ў гэтым годзе падатковай інспекцыяй выяўлены 24 парушэнні, складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў. Парушальнікі аштрафаваны на 3,7 мільёна рублёў. У даход дзяржавы ад занятку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю накіравана 45 мільёнаў рублёў. Канфіскавана больш як 45 тон лому і адходаў чорных і каляровых металаў на суму звыш 87 мільёнаў рублёў, арыштаваны аўтатранспарт-ны сродак, на якім ажыццяўлялася перавозка.
Ала ЯШЧАНКА, начальнік аддзела аператыўна-кантрольнай работы ІМПЗ па Лунінецкім раёне.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть