НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ПРЫНАДЫ
Размова пойдзе аб смажаным пяску. Наліце на патэльню крыху алею, дайце яму закіпець, пасля дабаўце сюды 2-3 стаканы пяску і, памешваючы, смажце мінут 10. Пасля гэтага ён будзе доўга захоўваць пах алеяў, на які рыба ідзе вельмі ахвотна.
У чым перавага такой прынады? Галоўнае, што яе модна апусціць у ваду ў тым месцы, дзе вам і трэба. Пясок адразу пойдзе на глыбіню, а разам з ім і пах.
Пасля лета, калі рыба, асабліва плотка, добра наелася за цёплы сезон, вельмі-вельмі разборліва да прынад. Адзін з лепшых спосабаў удалай рыбалкі – дабавіць мёд у мякіш пшанічнага хлеба.
Робіцца гэта проста: кавалачак хлеба добра размінаецца з дабаўленнем пчалінага смакоцця, і захоўваюць у вільготнай ганучцы. Калі ж з часам ён зацвярдзее, усё гэта трэба зноў размяць, дабавіць свежага мёду. Робіцца так да таго часу, пакуль яна не стане добра трымацца на кручку.
МАЛЕНЬКІЯ ХІТРАСЦІ
– У час прыгатавання юшкі нявопытныя рыбаловы выкідваюць плавальны пузыр рыбы. Рабіць гэтага не варта, паколькі ён надае юшцы своеасаблівы смак.
– Калі перад тым, як закінуць снасці з чарвяком, злёгку прыцісніце яму “галоўку”. Ад гэтага ён будзе актыўна “працаваць” на кручку.
– З цёмным грузілам лоўля будзе больш паспяховай, чым з “новенькім”, бліскучым. Зацямніце свінец.
– Калі ў вас адарвалася буйная рыбіна, клёў звычайна хзаціхае. Атрымаўшы трывожны сігнал, знаходзячаяся побач рыба павінна крыху заспакоіцца. Таму часова змяніце месца яе лоўлі.
СТРАВЫ З РЫБЫ
Мянтуз (налім) з памідорамі
700 грамаў філе нантуза, 5-6 свежых таматаў, 2 цыбуліны, ст. л. мукі, дробна нарэзанае зяленіва, соль па смаку, алей для смажання.
Філе рыбы без кастачак нарэзаць на кавалачкі, пасыпаць соллю, запаніраваць у муцэ і абсмажыць. Дабавіць нарэзаныя памідоры, цыбулю і зяленіва. Пакласці рыбу і агародніну ў каструлю, дабавьць бульён ці стакан вады і тушыць на слабым агні 20 мінут. Прыемнага апетыту.
АНЕКДОТ
Гаспадыня:
– Вам рыбы смажанай падкласці?
– Не, дзякую, яе я толькі люблю лавіць, – гаворыць госць.
– Як пажадаеце! Магу і па падлозе раскідаць, а то і ў ванну пакласці, – дадае гаспадыня.
Песня пакалечанага, але застаўшагася ў жывых ад зубоў шчупака печкура: “Не сып мне соль на рану…”
Рыгор ЖУК.