НОВЫЯ ВАДЗІЦЕЛЬСКІЯ ПАСВЕДЧАННІ

У канцы мінулага і пачатку гэтага года заканадаўчымі і нарматыўна-прававымі актамі ўнесены змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху”, Правілы дарожнага руху і Палажэнне аб парадку прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на атрыманне права кіравання механічным транспартным сродкам (за выключэннем калёснага трактара), выдачы вадзіцельскіх пасведчанняў і іх абмену. На пытанні адказвае намеснік начальніка МРЭА ДАІ Пінскага ГАУС Аляксандар КАЛЕСНІК.

– Раскажыце аб некаторых асаблівасцях змяненняў.

– Па-першае, да аўтамабіляў прыроўнены квадрацыклы (мотакаляскі). Па-другое, з 1 лютага 2011 года пачалася выдача і абмен вадзіцельскіх пасведчанняў, якія адпавядаюць патрабаванням Канвенцыі “Аб дарожным руху”. Побач з дзеючымі раней катэгорыямі на права кіравання транспартнымі сродкамі ўведзены дадатковыя і падкатэгорыі, якія даюць права кіраваць мапедамі, лёгкімі матацыкламі і саставам транспартных сродкаў. Да апошняй групы адносяцца аўтамабілі з агульнай масай не больш як 3500 кілаграмаў і маючыя не больш 8 пасажырскіх месцаў; аўтамабілі з дапушчальнай агульнай масай больш як 3500 кілаграмаў і маюць больш як 8 пасажырскіх месцаў, шчэпленыя з прычэпам з дапушчальнай агульнай масай больш як 750 кілаграмаў.

– У які тэрмін неабходна памяняць вадзіцельскае пасведчанне старога ўзору?

– За першыя чатыры дні лютага ў нашым МРЭА атрымана 408 вадзіцельскіх пасведчанняў, 334 з іх – абменены. Вадзіцельскія паведчанні, выдадзеныя да 1 лютага 2011 года з’яўяюцца сапраўднымі да заканчэння тэрміну іх дзеяння. Нават тыя, што атрыманы ў савецкія часы, прызнаны бестэрміновымі на тэрыторыі Беларусі і падлягаюць абмену толькі па жаданню ўладальніка. Аднак, не ўсе ведаюць пра гэта і тэрмінова імкнуцца атрымаць новы дакумент, чым ствараюць неапраўданы ажыятаж. Цяпер гэту працэдура выконваем на працягу двух рабочых дзён. Улічваючы, што папраўкі ў Канвенцыю ўступаюць у сілу з 29 сакавіка 2011 года, у першую чаргу вадзіцельскія пасведчанні неабходна абмяняць асобам, якія выконваюць грузапасажырскія перавозкі або плануюць выезд на ўласным транспарце ў краіны Еўрасаюза.

– Які парадак абмену?

– Неабходна прадаставіць у рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне заяву, якая афармляецца на месцы ў машынапісным бюро; вадзіцельскае пасведчанне; пашпарт або іншы дакумент, што засведчвае асобу; медыцынскую даведку аб стане здароўя і дакумент, які пацвярджае ўплату збораў. Прыём дакументаў ажыццяўляецца акрамя нядзелі і панядзелка з 8.00 да 12.00 на 2-ім паверсе МРЭА ДАІ Пінскага ГАУС па адрасе: вул. Крайняя, 15, г. Пінск (тэрыторыя Пінскай аўташколы ДТСААФ). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

8-(0165)-34-34-80 або 8-(0165)-34-34-91.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть