З удзячнасцю настаўнікам за лепшае ў сабе…Мае аднакласнікі – выпуск-1977 СШ №3 г. Лунінца. Магліб адзначаць 35-годдзе памятнай падзеі… Паралельна з агульнаадукацыйнай,вучылася і ў музычнай школе. У Брэсце працягнула мастацкую адукацыю Атрымаўшыдыплом спецыяліста харавога дырыжыравання, была накіравана ў адну са школабласнога цэнтра выкладаць спевы.Мне вельмі падабалася работа, але яшчэ большшанцавала на добрых людзей навокал. Наведаўшы адкрытыя ўрокі, дырэктар прапанаваўзадумацца аб ВНУ. У гэты час у нашай сям’і было двое маленькіх дзяцей. Жаданневыгадаваць малышоў перавалодвала над усімі астатнімі. Але не пярэчыла загадукіраўніка. Вырашыла: паспрабую. Калі не атрымаецца, значыць, мяне і прымушацьбольш не будуць.Са здзіўленнем адзначыла, што адукацыйнай базызвычайнай гарадской школы было дастаткова, каб я вытрымала экзамены ў Брэсцкіпедагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Закончыла аддзяленне беларускай мовы ілітаратуры філфака. І маючы цяпер больш як 30-гадовую педагагічную практыку,дакладна вызначаю, што "ўсе мы родам з дзяцінства”.Як удзячна першай настаўніцы Таісіі РыгораўнеЗоцікавай! Патрабавальны педагог, мне, дамашняму дзіцяці, здаваласяжорсткаватай. Але яна прывучыла вучняў да парадку, што дапамагло не разгубіццанават у самыя разбуральныя часы. Потым трапілі ў надзейныя рукі Веры МіхайлаўныКачаноўскай – выдатны матэматык была класным кіраўніком. Ад яе – нашапрацавітасць, усведамленне таго, што толькі ўласнымі намаганнямі дасягнешплённага выніку. Сваю неабыякавасць да кожнага з нас яна дэманстравала наваттым, што за вечар паспявала праверыць усе хатнія заданні і раніцай вяртала намсшыткі з удакладненнямі і растлумачэннямі. Між тым, класы тады былі – пад 40вучняў! З 4-га класа пачалося вывучэнне роднай мовы ілітаратуры. Тры гады нам выкладала Ганна Іванаўна Харавец (потым яна вярнуласяда выхавання пачаткоўцаў), якая здолела закласці лінгвістычную аснову прадмета.Рускамоўнае асяроддзе не спрыяла глыбокаму вывучэнню нацыянальных адметнасцей,але прыйшоўшая ў наш клас пазней Соф’я Міхайлаўна Гуз захапіла большасць вучняўпрыгажосцю роднага слова, развіла пазнанне бязмежнага багацця беларускай мовы ілітаратуры. І нават да хіміі, якая не ўваходзіла ў лік любімых прадметаў, ярыхтавалася вельмі адказна, таму што выкладаў прадмет выдатны чалавек,патрабавальны, справядлівы, вельмі цікавы настаўнік Павел Уладзіміравіч Кунда.Такія ж адданыя педагогі акружалі мяне і ў музычнайшколе. Па класу баяна навучалі Валянціна Іванаўна Ганчарова і Яўген ЯкаўлевічКуфайкін, сальфеджыа выкладала Людміла Мікалаеўна Арашкевіч. А як мы імкнулісяпаходзіць на абаяльную і здольную Алену Афанасьеўну Сакалову! У звычайнай школеяна выкладала спевы, а ў ДМШ, ужо намеснікам дырэктара, – музычную літаратуру.Гэтыя настаўнікі вучылі не толькі іграць на інструменце, але і адчуваць музыку,раскрываць душу, выказваць самыя лепшыя пачуцці…Працуючы, заўважаю, што імкнуся ўвасабляць упрактыку тое лепшае, што атрымала ад сваіх настаўнікаў. І ніколі не згаджуся звыказваннямі нектаорых цяперашніх маладых калег, якія абыякава ставяцца давучняў: маўляў, мая справа – выкласці матэрыял, а яго ўспрыняцце – іх праблемы.Нас вучылі – на ўсё жыццё. Таму імкнуся ўдасканальвацьстыль выкладання, з абагульненнем вопыту выступаю ў рэспубліканскім метадычным друку.Апублікавала пяць артыкулаў па педагагічна-філалагічнай тэматыцы. Стварыламетадычны дапаможнік "Ідэалагічнае суправаджэнне вучэбных заняткаў прывыкладанні беларускай літаратуры”.Маім паплечнікам па жыцці стаў муж. Працуючы ўабласным цэнтры тэхнічнай творчасці, удастоены звання "Выдатнік адукацыі”. Сынафіцэра нарадзіўся на Курыльскіх астравах, з маладосці жыве ў Брэсце, а другойрадзімай часта называе і Лунінец. Тут жывуць мае бацькі. Тата з сёлетняга мая –ужо толькі ў памяці… А нашы дзеці Ганна і Мікалай, слухаючы мае ўспаміны абнедалёкім далёку, заўсёды па-добраму зайздросцяць, што ў мяне былі такіяцудоўныя настаўнікі, удзячнасць да якіх з часам узмацняецца ўсё больш.Марыя АСІНЧАНКА, выкладчыца Брэсцкага політэхнічнагакаледжа.