Насця захапілася Янам…

Дзяўчынка адразу запомніла імя дэльфіна, цяпер усміхаецца і паказвае: «Ян!”, калі бачыць выяву разумнай істоты на малюнку ці тэлеэкране.


Звесткі аб Міжнародным інстытуце дэльфінатэрапіі бацькі 4,5-гадовай Насці Швед убачылі ў Інтэрнэце. Па запыту спецыялістаў лунінчане выслалі адпаведную інфармацыю і фотаздымкі дачушкі, якая абмежавана ў рухах з-за дзіцячага цэрэбральнага паралічу. Шмат пытанняў анкеты датычылі адносін дзяўчынкі да жывёл. Даволі працяглы час чакалі запрашэння, якое нарэшце атрымалі.

Сям’я разам з бабуляй Надзеяй загадзя выехала ў Еўпаторыю, паблізу якой знаходзіцца дэльфінарый, каб дзіця адаптавалася да крымскага клімату. З дзяўчынкай займаліся некалькі спецыялістаў. Спачатку Насця прывыкала да дэльфіна, кідала яму прадметы, якія той прыносіў назад. Потым на дзяўчынку апранулі гідракасцюм, і ў марскім заліве, дзе вада не перавышае 26 градусаў па Цэльсію, яна абдымала дэльфіна, а ён ласкава дакранаўся дзюбай да галавы Насці, быццам цалуючы яе.

– Сэнс дэльфінатэрапіі як раз і заключаецца ў гэтым паглажванні жывёлай дзіцяці, – расказаваюць родныя Насці. – Такім чынам перадаюцца імпульсы, якія спрыяюць штуршку ў разумовым развіцці…

Пяць сеансаў па 25 хвілін каштавалі нятанна, але ніхто не шкадуе аб затрачаных грошах. Родныя бачылі, якой шчаслівай была іх Настачка ад зносін з разумнай істотай, і самі захапляліся разам з ёю. Урачы і інструктары палюбілі дзіця, падарылі ёй на памяць малюнак, які стварыў дэльфін, а таксама параілі паспрабаваць катанне на конях па вяртанні дамоў.

Родныя збіраюць сродкі на паўтор дэльфінатэрапіі і радуюцца, што Насця, якая і раней не баялася жывёл, пасля адпачынку з лячэннем на Чорным моры стала больш адкрытай да людзей.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть