“Образование – стремление к Образу Божиему…”

Менавіта так тлумачыцца этымалогія слова «адукацыя”, аб чым нагадаў кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі іерэй Іаан Гарбуноў (на здымку), адкрыўшы Трэція педагагічныя праваслаўныя чытанні.
Сёлета яны адбыліся на базе СШ №3 г. Лунін-ца. Атрымалася – выпадкова, а аказалася – сімвалічна: трэція – у трэцяй. Па прапанове многіх удзельнікаў у будучым мяркуецца збіраць прадстаўнікоў шэрагу службаў, якіх хвалюе стан грамадства, у розных школах. Як і раней, да чытанняў актыўна далучыліся ўстановы сферы культуры. Разам са школьнай кніжныя выставы аформіла цэнтральная бібліятэка. Работнікі края-знаўчага музея прадставілі старажытныя богаслужбовыя кнігі з фондаў сховішча мінуўшчыны. Прыцягвалі ўвагу работы выхаванцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў. З каштоўнымі друкаванымі выданнямі ўласнай бібліятэкі пазнаёміла і лунінчанка Алена Яноўская.   
Мэта чытанняў увасоблена ў тэме «Духоўна-маральнае выхаванне моладзі праз супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі і праваслаўнай царквы”. З улікам накіраванасці большасці паведамленняў, сканцэнтравалі ўвагу на абмеркаванні пытання «Духоўнасць і традыцыя”, але не абыходзілі бокам іншыя праблемы і падзеі.
Аб агульнанацыянальных дзяржаўна-царкоўных урачыстасцях, якімі сёлета адзначана 400-годдзе прадстаўлення Святой Праведнай Сафіі Слуцкай, паведаміў настаяцель храма ў гонар Святой Юліяніі Альшанскай в. Альшаны Столінскага благачынія іерэй Іаан Гарбуноў. Кандыдат багаслоўя, ён з’яўляецца аўтарам новай кнігі, выдадзенай да юбілею.
Прыкладна ў той жа час, паміж 1622 і 1625 гг., была ўзведзена святыня нашага краю – Нова-Пячэрскі Дзятлавіцкі Прэабражэнскі мужчынскі манастыр. Апублікаваныя звесткі абагульніла выкладчыца Люшчанскай яслі-сад-БШ Галіна Профіт.   Настаўніца СШ в. Вулька 1 Алена Стасюк паведаміла аб настаяцелю Свята-Пакроў-скага храма в. Мокрава іерэю Епіфаніі Валашчуку – ахвяры фашызму.
Настаўніца Кажан-Гарадоцкай СШ Алена Гусціновіч падзялілася вопытам вядзення факультатыва «Асновы праваслаўнай культуры”. Усхваляванае выступленне педагога сведчыла, што толькі такія зацікаўленыя адносіны да сваёй справы могуць запаліць агеньчык духоўнасці ў сэрцах дзяцей. У вялікай ролі мастацтва ў духоўна-маральным выхаванні асобы ўпэўнена Наталля Казанкова, якая ў свой час пачынала ў раёне выкладанне прадмета «сусветная мастацкая культура”.
Разам з вучаніцай настаўніца гімназіі імя У.І. Нядзведскага Алена Нямчэня даследавала сучасную канфесійную структуру горада Мікашэвічы і вызначыла яе адметныя рысы. На прыкладзе хрысціянскіх традыцый вёсак паведамілі: аб сімволіцы покуці ў беларускай вясковай хаце – настаўніца Багданаў-скай СШ Людміла Ярмольчык, аб аднаўленні паклонных крыжоў в. Дрэбск – настаўніца Сінкевіцкай СШ Алена Богдан.
Выступленні свяшчэннікаў заклікалі сучаснікаў звярнуцца да багатай богаслоў-скай спадчыны, увасобленай у працах вядомых дзеячаў царквы. Больш таго – і Стары Запавет можа стаць падручнікам для педагогаў і бацькоў, якія імкнуцца выхаваць дзіця пачцівым і разумным. У гэтым пераканаў кандыдат багаслоўя, іерэй Сергій Чыж (Спаса-Прэабражэнскі храм в. Язвінкі). Як вырашаць сямейныя канфлікты з выкарыстаннем вопыту праваслаўнай педагогікі? На гэта пытанне даў адказ магістр багаслоўя, іерэй Сергій Крышталь (храм, што будуецца ў Лунін-цы ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших»). Іерэй Анатолій Рэуцкі (храм у гонар Святых Барыса і Глеба в. Лунін) прааналізаваў праваслаўную традыцыю і яе значэнне ў духоўным станаўленні чалавека. Іерэй Алексій Ільючык (храм у гонар Святых Новапакутнікаў і Спавядальнікаў Беларускіх в. Красная Воля) пазнаёміў з думкамі аб выхаванні, занатаванымі ў працах Іаана Кран-штадскага, падкрэсліўшы адметнасць – 115-годдзе наведвання святым Лунінца і яго дабрачынны ўклад у будаўніцтва новага храма ў нашым горадзе. Акрамя названых, у абмеркаванні хвалюючых тэм прымалі ўдзел свяшчэннікі Сцяфаній Масяйчук (храм у гонар Нара-джэння Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана г. Мікашэвічы), Валерый Скрабец (храм у гонар Нараджэння Богамаці в. Лахва), Уладзімір Тарчыла (Свята-Пакроўскі храм в. Вялікія Чучавічы), Васіль Кушнер (Спаса-Прэабражэнскі храм в. Дзятлавічы), Мікалай Вабішчэвіч (храм у гонар Святых Веры, Надзеі, Любові і Сафіі в. Багданаўка).
Удзельнікі чытанняў пазнаёміліся і з вопытам практычнай работы. Аб уроках сацыяльнага служэння ў летніх лагерах праваслаўнай моладзі паведаміў дыякан Свята-Крыжаўзвіжанскага храма Сергій Плотніцкі, кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі. Такой жа канкрэтнай дзейнасцю займаецца брацтва Іаана Шанхайскага, якое ў пачатку восені створана ў Лунінцы пры храме ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших». Яго кіраўнік Фёдар Васькоўскі прадставіў першыя справы міласэрнасці і падтрымкі, якія аказаны хворым у бальніцы сястрынскага догляду і дзецям – у сацыяльным прытулку.   
Прывітанне ўдзельнікам чытанняў даслаў раённы Савет дэпутатаў.
Як вядома, традыцыйныя сустрэчы прысвячаюцца святому Андрэю Першазванаму і свяшчэнніку Андрэю Бярнадскаму, які ў Лунінцы ў канцы ХІХ стагоддзя спрыяў адкрыццю царкоўна-прыход-скай школы і ўзвядзенню новага храма. 
Уражаннямі падзяліліся некаторыя ўдзельнікі Андрэеўскіх чытанняў.
Галоўны спецыяліст райсавета Ірына ЖУК:
–У свой час у аддзеле адукацыі разам з намеснікам дырэктара ліцэя Наталляй Бойка і іерэем Сергіем Чыжом, іншымі педагогамі і свяшчэннікамі рыхтавала першыя чытанні. Рада, што новая справа стала добрай традыцыяй, удасканальвае формы, пашырае кола ўдзельнікаў. 
Настаўніца СШ в. Вулька 1 Алена СТАСЮК:
– Размова насіла дзелавы характар, але святочную ўзнёсласць душы падарыў літаратурна-музычны канцэрт выхаванцаў нядзельнай школы Спаса-Прэабражэн-скага храма в. Язвінкі. Песня пра маму, якую выконвалі матушка Алена Чыж і яе дачка Агнія, проста выклікала слёзы расчуленасці… 
Старшыня раённага савета ветэранаў-педагогаў Наталля КАЗАНКОВА:
– З дапамогай мастацкага дэкламавання, спеваў, тэатра ва ўстановах адукацыі, як і слова духоўнасці ў ня-дзельных школах пры храмах, душам вучняў надаюць высакароднасці энтузіясты. Радасна, што іх нямала ў гарадах і вёсках. Сведчанне гэтаму – удзел у чытаннях… Асабліва адзначу прыгожае і мэтавае афармленне залы. Гэта сцэна з іконай у абрамленні рушніка і выявай купалоў, кніжныя выставы перад ёй. Асабліва ж уразілі мастачкі Валянціна Луд і Алена Чарнавокая – удзельніцы вернісажаў міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску”. 
Начальнік РАУС Уладзімір РЫБАК:
– Праваахоўныя органы шчыра зацікаўлены ў розных напрамках супрацоўніцтва царквы і школы. Выхаваннем маралі і свядомасці ў моладзі павінна займацца ўсё грамадства. Падзячным лістом РАУС адзначыў дыякана Свята-Крыжаўзвіжанскага храма Сергія Плотніцкага за арганізацыю шэрагу летніх лагераў для цяжкіх падлеткаў, дзяцей і маладых інвалідаў, права-слаўнай моладзі. 
Протаіерэй Сцяфаній МАСЯЙЧУК:
– З выступленняў настаўнікаў зразумеў, што многія хвалюючыя пытанні былі б выключаны, калі б у школах увялі выкладанне Закона Божага. Усведамляю, што гэта справа – не ў нашай з вамі кампетэнцыі, але калі часцей будзем гаварыць, да думкі «нізоў” хутчэй прыслухаюцца «вярхі”.
Падводзячы вынікі Андрэеўскіх чытанняў, вядучы спецыяліст аддзела адукацыі Таццяна Трэгубава паведаміла аб стварэнні электроннага зборніку выступленняў, што таксама будзе спрыяць агульнай мэце духоўна-маральнага выхавання моладзі і пацвярджаць біблейскую ісціну аб умацаванні веры справай.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть