ПА ШЛЯХУ ІНАВАЦЫЙНАГА РАЗВІЦЦЯ
У Лунінцы адбыўся інфармацыйна-навучальны семінар «Энергазберажэнне на сучасным этапе”, арганізатарам якога выступіў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь.
Начальнік жыллёва-камунальнага аддзела райвыканкама Сяргей Аляшкевіч адзначыў актуальнасць праблемы, якая перш-наперш заключаецца ў рацыянальным і эканомным спажыванні энергарэсурсаў, павелічэнні долі выкарыс-тоўваемых мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў. Ён жа прааналізаваў, наколькі халоднае надвор’е паўплывала на павелічэнне расходу аб’ёмаў цяпла, і спыніўся на асобных пунктах праграмы па энергазберажэнню на 2012 год. На жаль, пакуль не выконваецца агульны мэтавы паказчык: пры заданні мінус 4,5 працэнта, ён знаходзіцца на ўзроўні мінус 2,6. Між тым, самыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы Лунінеччыны спраўляюцца з заданнем паспяхова: РУВП «Граніт” (-6,3%), ААТ «Палессеэлектрамаш” (-16,9%) і хлебазавод (-10%). Не выклікае асаблівых праблем яго выкананне ў бюджэтных арганізацыях. Доля мясцовых відаў паліва, з улікам адпускаемых цеплавых другасных энергарэсурсаў пабочным спажыўцам, склала 66 працэнтаў пры заданні 72,1.
У сваіх выступленнях прадстаўнікі РУП «Брэстін-вестэнергазберажэнне” Анжаліка Проніна і Георгій Кірыльчык нацэльвалі спецыялістаў, адказных за эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў, узяць арыенцір на ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій, устаноўку сучасных кацельных агрэгатаў, перагледзець тэхналагічныя працэсы, сканцэнтраваўшы ўвагу на іх удасканаленні. Забяспечыць эканомію можна і за кошт укаранення генерыруючых магутнасцей. Варыянтаў шмат, кожны павінен выбраць найбольш падыходзячы для сваёй арганізацыі спосаб.
Асаблівую цікавасць выклікала тэма разліку паказчыкаў па энергазберажэнню. Госці падрабязна расказалі, як неабходна весці статыстычную справаздачнасць, распрацоўваць, узгадняць і зацвярджаць нормы расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў. Актуальнасць набыло і пытанне эканоміі светлых нафтапрадуктаў.
Як бачна, ёсць праблемы, таму ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна неабходна актывізаваць работу ў напрамку больш строгай эканоміі і ўліку.