ПА СПРАВАХ І ПАШАНА

Вызначаны пераможцы раённага спаборніцтва на жніве.

За дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці зерня ў разліку на бала-гектар ворыва першае месца прысуджана СВК «Вулькаўскі світанак”, другое – СВК «Лунінскі”, трэцяе – СВК «Хваецкае”. Яны ўзнагароджаны грашовымі прэміямі адпаведна – 5 мільёнаў рублёў, 3 мільёны і 2,5 мільёна рублёў.

Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў першага месца ўдастоены экіпажы камбайнаў у складзе Сяргея Калюціча і Мацвея Мацкевіча з СВК «Дварэцкі”, другога – Сяргея і Людмілы Івановых з СВК «Гарадоцкі”, трэцяга – Юрыя Калюціча і Паўла Туркевіча з СВК «Дварэцкі”. Яны ўдастоены грашовых прэмій адпаведна за першае месца старшы камбайнер 1,5 мільёна рублёў, камбайнер – 1 мільён; за другое месца – 1 мільён рублёў і 800 тысяч рублёў; за трэцяе месца – 800 тысяч і 600 тысяч рублёў.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня ад камбайнаў пераможцамі прызнаны Уладзімір Кіндрук з СВК «Дварэцкі”, Аляксандр Кірбай з ПУСП «Рэдзігерава-Агра” і Аляксей Калюціч з КУП «Міжлескае”, якія занялі першае, другое і трэцяе месца і ўзнагароджваюцца грашовай прэміяй адпаведна ў памеры 1 мільён, 800 тысяч і 500 тысяч рублёў.

Сярод маладзёжных экіпажаў пераможцамі прызнаны Аляксандр Кішкевіч і Аляксей Захарчук з СВК «Вулькаўскі світанак”. Яны атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры 1 мільён і 800 тысяч рублёў адпаведна.

Пераможцамі раённага спаборніцтва на сушцы збожжа, масланасення і насення ў 2011 годзе сярод аператараў машынных установак прызнаны старшыя машыністы Фёдар Бірыла з СВК «Гарадоцкі” і Ігар Ільючык з СВК «Лунінскі”. Яны атрымаюць грашовыя прэміі адпаведна за першае месца – 20 базавых велічынь, за другое – 10 базавых велічынь.

Сярод гаспадарак, якія атрымалі найвышэйшую ўраджайнасць зббожжавых і зернебабовых культур з бала-гектара, першае месца прысуджана СВК «Вулькаўскі світанак” (113 кілаграмаў зерня). Старшыня гаспадаркі прэміраваны ў суме 1,5 мільёна рублёў, галоўны аграном Валерый Паўловіч і галоўны інжынер Мікалай Паўловіч – па 1 мільёну рублёў кожны; другое месца – у СВК Лунінскі” (112,3 кілаграма зерня). Старшыня гаспадаркі Васіль Мелюх прэміраваны ў суме 1,2 мільёна рублёў, галоўны аграном Міхаіл Сулкоўскі і галоўны інжынер Віталь Цыпкевіч – па 800 тысяч рублёў кожны; трэцяе месца – у СВК «Хваецкае” (103 кілаграмы зерня). Старшыня гаспадаркі Васіль Лазіцкі прэміраваны ў суме 1 мільён рублёў, галоўны аграном Аляксандр Скіба і галоўны інжынер Уладзімір Кузменчук – па 600 тысяч рублёў кожны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть