ПА-ВАЕННАМУ ДАКЛАДНА

У райваенкамаце ў гэтыя дні – гарачы час, нават
нягледзячы на тое, што адпраўкі прызыўнікоў у войскі – больш як месяц.


На мінулым тыдні завяршылі адпраўку ваеннаабавязаных на
вучэбныя зборы, якія праходзяць на базе 11-ай асобнай механізаванай брыгады ў
Слоніме. Каля сотні лунінчан на бліжэйшыя тры тыдні змянімі звычайную вопратку
на армейскае абмундзіраванне. На жаль, тры чалавекі, атрымаўшы павесткі, не
прыбылі на зборы. Матэрыялы на іх будуць перададзены на разгляд у пракуратуру. Згодна
з Крымінальным Кодэксам ухіленне ад ваенных мерапрыемстваў цягне накладанне
штрафу, арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі.

Спадзяемся, падобнага не будзе падчас прызыву на
тэрміновую вайсковую службу. Цяпер юнакі праходзяць медыцынскае асведчанне, іх
размяркоўваюць па часцях і падраздзяленнях. Адпраўка ў войскі пачнецца ў
сярэдзіне мая. Больш як 100 лунінчан стануць у строй і пасля праходжання
вучэбкі прымуць прысягу на вернасць Радзіме. Практычна ўсё ведаюць аб
прызыўніках намеснік ваеннага камісара Міхаіл АРАШКЕВІЧ,  урач-эксперт Міхаіл РАБЭШКА і работнікі
аддела прызыва – галоўны спецыяліст Ніна ЯКУНІНА, начальнік Мікалай УСЦІМЕНКА і
інспектар Надзея МІНЬКО (на здымку – злева направа).

На гэтым тыдні прайшла планавая праверка пытанняў
арганізацыі ў раёне тэрытарыяльнай абароны. Як адзначыў начальнік аддзела
Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Алег Літавор,
акрамя дакументаў азнаёміліся з месцамі захавання маёмасці для тэрытарыяльных
войск, наведалі спецыяльныя аб’екты, а таксама вызначалі ўзровень навучання
асоб на пасадзе, адказных за мерапрыемствы.

А ў нядзелю супрацоўнікі райваенкамата начале з ваенным
камісарам раёна Уладзімірам Жуком адзначаць сваё прафесійнае свята. Няхай у іх
жыцці будзе больш радасных і цёплых дзён!

Фота Аляксандра КОЎКІ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть