ПАД АБАРОНАЙ СВЯТОГА

Капліца ў гонар Святога велікапакутніка Панцеляймона адкрыта паблізу новай цэнтральнай раённай бальніцы.
Месца – дзівоснае па прыгажосці. Невялікі зялёны астравок абрамляе водная гладзь каналаў. Пасярэдзіне рукатворнага ўзвышша ўтульна прымасцілася драўляная каплічка ў гонар Святога, які вядомы сваім заступніцтвам і абаронай хворых і нямоглых.
Імёны ўсіх, хто прымаў дзейсны ўдзел ва ўзвядзенні месца пакланення, занатаваны на шыльдачцы, прымацаванай да сцяны будынка. Сам ён зроблены з сонечнага лесу-кругляка і быццам выпраменьвае ў наваколле высокае святло духоўнасці.
Цырымонію асвячэння капліцы правёў благачынны Лунінецкай акругі, протаіерэй Васілій Дужак. На богаслужэнне сабраліся прадстаўнікі раённых улад, кіраўнікі будаўнічых арганізацый, ЖКГ, жыхары навакольных вуліц, медыцынскія работнікі ЦРБ і іх пацыенты.
Пасля асвячэння каплічка расчыніла дзверы, і кожны жадаючы змог увайсці ў невялікае памяшканне і пакланіцца іконе Святога велікапакутніка Панцеляймона.
Як стала вядома, працаваць мініяцюрны храм будзе па зімоваму раскладу. Богаслужэнні плануецца праводзіць  па чацвяргах і нядзелях. У гэтыя дні ў 19.00 у капліцы бу-дзе гучаць малебен аб здароўі. Адначасова свае функцыі захавае малельны пакой, абсталяваны ў бальніцы раней. 
Нагадваем, што кожную сераду ў Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве ў 17.00 каля іконы Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца» свяшчэннікі служаць акафіст, моляцца аб хутчэйшым выздараўленні тых, хто пакутуе ад розных хвароб і, у першую чаргу, – анкалагічных.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть