ПАДАРУНАК ДА ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

зрабілі супрацоўнікі КУП ВКГ “Водаканал”.
Старая водаправодная труба ў нашым доме цалкам прыйшла ў нягоднасць. За яе аднаўленнем звярнуліся ў адпаведную службу. Заяўку прынялі, але сказалі, што трэба чакаць сваёй чаргі 3 месяцы. Столькі часу ў нас няма: сам я – непаўналетні вязень фашызму,  інвалід І групы. Можаце ўявіць, як цяжка даводзіцца такім бездапаможным людзям не проста без выгод, а без найгалоўнейшай з іх –вады. А тут яшчэ халады падціскаюць. Адчай ды і толькі.
Але свет не без добрых людзей, якіх неўпрыкмет больш, чым абыякавых. На маю настойлівую просьбу паскорыць працэс рамонту адгукнуліся спецыялісты «Водаканала». Яны аператыўна замянілі трубу і аднавілі падачу вады ў наш дом.
Выказваю шчырую ўдзячнасць калектыву КУП ВКГ “Водаканал”, яго дырэктару Аляксандру Радзіяновічу, галоўнаму інжынеру Віталю Гаўрыловічу, начальніку ПТА Юрыю Рамановічу. Асаблівыя словы адрасуем майстру Сяргею Мілаванаву і яго брыгадзе за прафесіяналізм і аператыўнасць.
З павагай – ветэран спорту і працы Адам ПІЛЕВІЧ. г. Лунінец. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть