«ПАДАРЫ ДЗІЦЯЦІ ФУТБОЛЬНЫ МЯЧ»
Акцыя пад такой назвай прайшла па ўсёй краіне. У выніку яе 18 тысяч першакласнікаў сельскіх школ атрымалі каштоўныя падарункі, у тым ліку 360 – у Лунінецкім раёне.
30 мая на школьнай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, упраўляючы аддзялення «Белаграпрамбанка” Уладзімір Масло разам з калегамі ўручыў вучням Дзятлавіцкай СШ 34 мячы – менавіта столькі хлопчыкаў і дзяўчынак закончылі сёлета першы клас.
– Арганізатарам акцыі выступіла «Беларуская Федэрацыя Футбола” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, ААТ «Белагра-прамбанк” і кампаніі «Санта Брэмар”, – расказаў Уладзімір Іванавіч. – Мы імкнемся далучыць нашых дзетак да самага масавага віду спорта на планеце. Наш банк невыпадкова стаў партнёрам такога шырокамаштабнага мерапрыемства. На працягу 5 год мы рэалізуем спецыяльную праграму для нашых юных кліентаў «Расці вялікі!”. Дзеці, якія становяцца ўдзельнікамі акцыі, штогод атрымліваюць на дзень нараджэння падарункі, прымаюць удзел у розыгрышы паездкі ў Дыснейленд, а таксама могуць аформіць крэдыт на спецыяльных умовах і бясплатна атрымаць дзіцячую банкаўскую картку.
Павіншаваўшы школьнікаў з заканчэннем навучальнага года, госць выказаў спадзяванне, што падарункі дапамогуць стаць спрытнымі, хуткімі і моцнымі, а магчыма, для кагосьці – першым крокам на шляху ў прафе-сійны спорт.