ПАДАТКОВАЯ АДУКАВАНАСЦЬ

“Парадак вылічэння і ўплаты асобных падаткаў у 2012 годзе” – пад такой назвай пройдзе семінар для падаткаплацельшчыкаў з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Ён адбудзецца 26 верасня па адрасе: г. Пінск, вул. Пушкінская, 5. Пачатак у 11.30. Падчас мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням вылічэння і ўплаты экалагічнага і падаходнага падаткаў, а таксама падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь праз пастаяннае прадстаўніцтва.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Пінску: 8-(0165)-35-45-42 (Валянціна Юльянаўна Садоўская).
Людміла МАРЦІНКЕВІЧ, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар ІМПЗ па Лунінецкім раёне.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть