ПАДРЫХТОЎКА АФІЦЭРАЎ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ АРМІІ

Як вядома, падрыхтоўкай афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і транспартных войск Рэспублікі Беларусь займаюцца не толькі айчынныя ВНУ, але і ваенныя навучальныя ўстановы іншых дзяржаў. Аб патрабаваннях, якія прад’яўляюцца абітурыентам-курсантам у 2013 годзе, расказвае начальнік аддзела прызыву на ваенную службу райваенкамата Мікалай УСЦІМЕНКА:
– У ваенныя навучальныя ўстановы і на ваенныя факультэты ВНУ (у тым ліку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Ёсць абмежаванні па ўзросту – 17-21 год. Для непаўналетніх патрабуецца пісьмовая згода аднаго з бацькоў ці законнага прадстаўніка. Для тых, хто прайшоў або праходзіць тэрміновую службу ці службу ў рэзерве, узрост не павінен перавышаць 23 гады. А тыя, хто служыць па кантракце, могуць стаць курсантамі, пакуль не споўнілася 25 год. На ўсе спецыяльнасці прымаюцца толькі мужчыны.
Асобы з ліку грамадзянскай моладзі павінны падаць у раённы ваенны камі-сарыят да 1 красавіка 2013 года заяву ўстаноўленага ўзору, аўтабіяграфію, характарыстыку з месца вучобы ці работы, копію дакумента, які пацвярджае атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі (атэстата, пасведчання, дыплома з дадаткам), копію пасведчання аб нараджэнні і тры фотаздымкі памерам 3х4 сантыметры.
Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне 2-26-49.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть