ПАДВЁЎ “АПЕТЫТ”

Вам ніколі не даводзілася назіраць, як з цягніка вывальваюцца каністры? Супрацоўнікі міліцыі, стаўшы сведкамі такой сітуацыі, пачалі расследаванне…
Як высветлілася, у работнікаў лакаматыўнага дэпо Лунінец была адпрацавана схема завалодвання дызельным палівам. Машыніст цеплавоза Міхаіл Дзмітрыеў (імя і прозвішча тут і далей зменены – рэд.) вырашыў палепшыць сваё фінансавае становішча і прысвоіць салярку, зліўшы яе з паліўнай сістэмы. Самастойна правярнуць такую справу падалося няпростым, таму на дапамогу запрасіў памочніка машыніста Івана Андрэева.
На перагоне Лунінец – Сітніца Міхаіл перадаў яму 100 літраў саляркі. Пазней падзялілі ўкрадзенае на дваіх. Праз пяць дзён машыніста зноў чакала паездка ў тым жа напрамку. На станцыі Лахва да цягніка на машыне пад’ехаў Іван разам са знаёмым. Без асаблівых складанасцей 160 літраў паліва «перавандравалі” з аднаго транспартнага сродку ў другі.
«Апетыт” у аматараў лёгкай нажывы ўзрастаў. Мінула яшчэ тры дні, і зноў Дзмітрыеў заступіў на змену. Месца сустрэчы мяняць не сталі – Лахва. У вызначаны час Іван усё з тым жа знаёмым пад’ехалі да станцыі і сталі чакаць цягніка. Па прыбыцці з лакаматыва «пасыпаліся” 20-літровыя каністры. Іх было 12. Калі ж саўдзельнікі злачынства пачалі збіраць і складваць у машыну здабычу, іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 
У судзе Міхаіл Дзміт-рыеў і Іван Андрэеў пры-зналі сваю віну цалкам, матэрыяльны ўрон, прычынены лакаматыўнаму дэпо Лунінец, кампенсавалі ў поўным памеры. Ім назначана пакаранне ў выгля-дзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады (умоўна, калі на працягу года яны не ўчыняць новага злачынства  і будуць выконваць усе ўскладзеныя на іх абавязацельствы). Акрамя гэтага, яны не змогуць на працягу года займаць матэрыяльна-адказныя пасады, і кожны павінен заплаціць штраф 50 базавых велічынь. Не пазбег пакарання і вадзіцель аўтама-біля. Яму ў адміністрацыйным парадку назначаны выпраўленчыя работы – 2 месяцы са спагнаннем 20 працэнтаў заробку.
Сяргей КУХАРЧЫК, памочнік Баранавіцкага транспартнага пракурора.  
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть