ПАЭТЫ захаплялі і захапляліся
У Сусветны дзень прыгажосці адбыліся літаратурна-музычныя сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным.
У СШ в. Вулька 1 яны апладзіравалі ўзорнаму ансамблю “Сунічка”, захаванню дыялектнай песеннай мовы і мясцовых побытавых танцаў. Калектыў політэхнічнага каледжа натхніў паэтаў на даверлівы расповяд пра ўласную маладосць, першую закаханасць, адданасць аднойчы выбраным дзяўчатам. У ліцэі вучні літаральна “засыпалі” гасцей са сталіцы самымі незвычайнымі пытаннямі, у адказ атрымаўшы экспромт:
Жыві, Лунінецкі ліцэй,
Для самых цудоўных людзей!
Для дрэнных людзей – не жыві…
Для шчасця жыві і любві!
Вось такі аўтограф ад Леаніда Дранько-Майсюка, які разам з Эдуардам Акуліным, што шмат год узначальваў філіял музея Максіма Багдановіча, усе падораныя на сустрэчах кветкі ўручылі Наталлі Мурко – выканаўцы славутага раманса “Зорка Венера”…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.