ПАКАРАННЕ ЗА ПІРАТЭХНІКУ

Піратэхнічныя вырабы павінны рэалізоўвацца з інструкцыяй па прымяненню. У ёй указваюцца назва, умовы і абмежаванні пры выкарыстанні, спосабы пуску і ўтылізацыі, правілы захоўвання, гарантыйны тэрмін і дата вырабу, папярэджванне аб небяспецы, дзеянні ў выпадку пажару і іншыя звесткі.
Забараняецца рэалізацыя піратэхнічных вырабаў на рынках, з рук, латкоў, аўтатранспарту, гандлёвых палатак, кіёскаў, а таксама асобам, якія не дасягнулі 15-гадовага ўзросту.
За парушэнні пры выкарыстанні, рэалізацыі, захоўванні, транспарціроўцы піратэхнікі прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне і штраф да 30 базавых велічынь. У выпадку цжкіх наступстваў вінаватыя будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў РАУС па нумарах 2-25-61 або 2-27-42 (тэлефон даверу). Ананімнасць гарантуецца.
Леанід БІРЫЛА, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть