ПАКУЛЬ ПАМЯТАЕМ – ЖЫВЕМ…

1 кастрычніка 1943 года адбылася трагедыя Мелясніцы. Нямецка-фашысцкія акупанты забілі 114 жыхароў і спалілі 74 дамы, што адзначана ў мемарыяльным комплексе Хатынь… 
Сёлета 1 кастрычніка выдалася сонечнае цёплае надвор’е – такое ж, як 69 год таму. Каля сціплага абеліска былі запалены свечкі, ускла-дзены жывыя кветкі. Вяскоўцы і госці з Лунінца ўглядваліся ў прозвішчы загінуўшых, якія ўвекавечаны на мармуровай дошцы, знаходзячы ў спісе сваіх родных. Добрым словам прыгадвалі заўчасна памершага кіраўніка сельвыканкама Анатоля Кляцко, які паспеў усталяваць пайменны знак памяці, і выказвалі ўдзячнасць яго сыну – начальніку аддзела ўнутраных спраў на транспарце Алегу Кляцко за ўдзел у жалобным мерапрыемстве.
Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба павітала вяскоўцаў з Днём пажылых людзей, уручыла падарункі юбілярам, у тым ліку 90-гадовай Пелагеі Бушыла. Прысутныя з сумам адзначылі, што за год пасе-лішча зменшылася на 5 чалавек і 2 гаспадаркі.  Цяпер засталося 32 жыхары і 17 сядзіб. 
Прачытаўшы малітву, падзяліўшыся ўспамінамі аб трагедыі вайны і светлымі падзеямі сямейнага жыцця, удзельнікі мітынгу вярталіся да паўсядзённых спраў. Адзін аднаму жадалі зноў сустрэцца праз год, каб ушанаваць памяць ахвяр фашызму і адчуць радасць сустрэчы з землякамі…
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть