ПАЛЕСКАЯ ПЕСНЯ – НА “БІС”

У Польшчы адбыліся канцэрты мастацкага калектыву нашай музычнай школы – народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Сустрэча” (кіраўнік Віктар Валынчыц).

Польскі фонд вывучэння спадчыны Тадэвуша Касцюшкі праводзіў ХХVIII Міжнародны сімпозіум, прысвечаны жыццю і палітычнай дзейнасці ўраджэнца беларускай зямлі, нацынальнага героя польскага і амерыканскага народаў. Перад навукоўцамі, студэнтамі і вучнямі трох краін выступалі самадзейныя калектывы. Нам выпаў гонар прадстаўляць Брэстчыну. Канцэрты адбыліся ў гарадах Гарвалін і Мацыёвіцы. Замежныя гледачы цёпла прымалі беларускія палескія песні, а польскія – спявалі разам з намі.

Выказваем вялікую падзяку начальніку раённага аддзела культуры Ганне Баецкай за арганізацыю выступленняў у Польшчы.

Жанна ДЗЕМІДОВІЧ, дырэктар Кажан-Гарадоцкай ДМШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть