ПАПЯРЭДЗІЦЬ СМЯРОТНУЮ ПАГРОЗУ

“Увага! Смяротная пагроза! Неабходна мабілізаваць усе сілы сучаснага грамадства супраць агульнага ворага – алкаголю. У супраціўным выпадку чалавецтву пагражае поўнае выміранне!”, – з такім заклікам звярнуліся ініцыятары акцыі “Шкодным звычкам – НЕ!”, якая прайшла ў Язвінскай СШ напрыканцы мінулага тыдня.
Удзел у мерапрыемстве браў настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма Сергій Чыж. Ён дапамог убачыць праблему алкагалізацыі грамадства з пазіцый хрысціянскай і агульначалавечай маралі. Бацюшка праілюстраваў свой расказ прыкладамі з Бібліі.
Дзесяцікласнікі Яна Вароніч, Андрэй Богдан, Анастасія Марза, Наталля Пінчук і вучань 8 класа Арсенцій Вароніч прадставілі на суд гледачоў міні-спектакль “Курыльшчык у доктара”. Вельмі пераканаўчым быў у галоўнай ролі вучань 11 “Б” класа Дзмітрый Цяльпук. У межах акцыі прайшла гульня “Памяняй цыгарэту на цукерку”.
Проста “перавярнуў” свядомасць падлеткаў дакументальны фільм “Тэхналогія спайвання”. Стужка прымусіла сур’ёзна задумацца над наступствамі немінучай алкагольнай катастрофы. Свой каментарый аб шко-дзе моцных напіткаў прапанавала медработнік Язвінскай амбулаторыі Любоў Сумарэвіч.
Сацыяльная служба школы арганізавала ананімнае анкетаванне вучняў “Алкаголь у тваім жыцці”. Вучань 11 “А” класа Дзмітрый Мірановіч на яго дадзеных вырашыў зрабіць даследчую работу.
Насычаны падзеямі дзень закончыўся. Але, спадзяемся, ён будзе мець працяг у роздуме пра лёс чалавецтва, стане штуршком да таго, каб кожны з юнакоў і дзяўчат заняў актыўную пазіцыю ў супрацьстаянні страшнай загане, якой з’яўляецца алкаголь.
Таццяна БАЙДА, настаўніца рускай мовы і літаратуры Язвінскай СШ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть