ПАСТКІ ДЛЯ “ТАТА-МАМА-ШКОЛ”

Гэта вызначэнне не з’яўляецца дзіўным у многіх краінах і нават у нашай сталіцы. Цэнтры, дзе дарослых вучаць абыходжанню з дзецьмі, сталі красамоўнай з’явай сучаснага грамадства. Нарэшце ўсвядомлена, што нараджэнне дзіцяці становіцца сур’ёзным выпрабаваннем для бацькоў. Асваенне ролі таты і мамы – сапраўдная праверка на трываласць сямейных адносін.

Маладая жанчына іншы раз можа знаходзіцца ў палоне ўстановак, якія засвоіла ад бацькоў. Маўляў, «перш, чым заводзіць дзяцей, трэба трывала стаяць на нагах у матэрыяльных і прафесійных адносінах”. Другая праблема – калі бацькі фарміруюць у дачкі негатыўнае ўспрыняцце ролі маці: «Паяўленне дзіцяці звязана з клопатамі і перажываннямі”. Калі бацькі жадаюць дэманстраваць сваю перавагу над дачкой, яны могуць заявіць ёй: «Ты сама яшчэ дзіця”. Яшчэ адна палохаючая ўстаноўка – што будучая маці цалкам павінна адмовіцца ад сваіх жаданняў, усім ахвяраваць дзеля дзіцяці. Але падрыхтоўва да мацярынства – не адпавядаць пажаданням бацькоў, а ўсвядоміць новыя пачуцці, якія ўзнікаюць пры цяжарнасці, пераасэнсаваць жыццёвы вопыт…

Складаная і сацыяльная роля таты. Ён павінен быць не толькі назіральнікам («Кармлю, паю, апранаю, што яшчэ трэба?”); чакаць выканання абавязку («Я табе бацька, таму павінны мяне любіць і паважаць!”); спадзявацца, што «Ўсё, як у людзей”, не разумеючы, што жыццё яго і сям’і – унікальнае. Памылковыя арыентацыя на сілавыя спосабы разрашэння канфліктаў, спасылка на ўзрост («Я яшчэ малады, пагуляю, з дзіцяцем няхай мама возіцца”), усведамленне ўласнай каштоўнасці («Мужчына ўсім патрэбны, мяне любая падбярэ”).

Бацькі па-рознаму праяўляюць сваю любоў да дзяцей. У мамы яна носіць безумоўны хараткар: «Я люблю цябе таму, што ты ёсць”. Тата, асабліва ў адносінах сына, ставіць умовы: «Я люблю цябе тады, калі апраўдваеш мае чаканні, выконваеш мае патрабаванні”.

Ідэальны варыянт, калі мама дэманструе чыста жаночыя рысы – мяккасць, цярпімасць, дабрыню, здольнасць да суперажывання, а тата – энергічнасць, упэўненасць, сілу, розум, дзелавітасць. У такой сям’ дзеці лёгка засвойваюць мадэлі жаночай і мужчынскай мадэляў паводзін.

У жыцці дзяўчынкі «першы мужчына” – гэта яе тата. З ім яна будзе параўноўваць аблічча сваіх сяброў, жаніха, мужа. Для хлопчыка «першая жанчына” – мама.

Калі яна фізічна карала яго, жорстка ўказвала, што і як рабіць, сыну будзе складана знайсці спадарожніцу жыцця. У яго паводзінах будзе прысутнічаць залежнасць, імкненне падпарадкоўвацца, неініцыятыўнасць. Калі хлопчыкаў выхоўвае адна мама, у іх развіваюцца ці «жаночыя” рысы характару, ці, насупраць, перабольшана «мужчынскія” паводзіны з залежнасцю, што часта ўласціва маладым злачынцам. Дзяўчынкі, якія ў раннія гады пазбавіліся таты, праяўляюць няўпэўненасць у зносінах з мужчынамі.

Неабходна ведаць, што першыя пяць год жыцця іграюць вызначаючую ролю ў развіцці рыс жаноцкасці – у дзяўчынкі і мужнасці – у хлопчыка.

Марыя СУМАР, педагог-псіхолаг цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть