“ПАЗІТЫЎНЫ РУХ”
1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
вяртаецца ў раён Як вядома, з-за спынення фінансавання быў закрыты ананімна-кансультацыйны пункт у Мікашэвічах.
На працягу амаль 9-ці год яго пастаяннымі наведвальнікамі былі больш як 30 спажыўцоў наркотыкаў, а зварот шпрыцаў складаў амаль 100 працэнтаў. Закрыццё выклікала заклапочанасць кіраўніцтва раёна. На адрас БГА «Пазітыўны рух” у Мінск дасланы ліст аб тым, што АКП – вельмі важная справа для маладога горада. Ананімна-кансультацыйны пункт дапамагаў кантраляваць неспрыяльную па ВІЧ-інфекцыі эпідэмічную сітуацыю. Дзякуючы яму, распаўсюджанне бяды стабілізавалася. Выказвалася просьба забяспечыць устойлівасць дасягнутых вынікаў.
Зварот не застаўся без водгуку. Са сродкаў Гранту Глабальнага фонду «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпеўшых груп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і догляду ў сувязі з ВІЧ” вырашана захаваць фінансаванне адной стаўкі сацыяльнага работніка. Сюды па-ранейшаму можна звярнуцца на «тэлефон даверу”.