ПЕНСІІ Ў МАІ СТАЛІ БОЛЬШЫМІ
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь № 35 ад 16.01.2012 г. “Аб павышэнні пенсій”, з 1 мая зроблены
пераразлікі працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак да іх і павышэнняў, звязаныя
са змяненнем памеру сярэдняй заработнай платы, прымаемай пры назначэнні і
пераразліку пенсій. У маі гэтая велічыня складае 3006088 рублёў. Для разліку
пенсій са студзеня па красавік, зыходзілі
з сумы 2543832 рублі.
Ёсць адрозненне ў перазліку пенсій
тым, хто дасягнуў узросту ад 75-ці да 80 год, а затым – ад 80-ці і старэй.
Грамадзянам ад 75-ці да 80 год
акрамя пенсіі па ўзросту належыць яшчэ і даплата да яе ў памеры 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі, устаноўленая Указам
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.12 года “Аб павышэнні пенсій.
Ірына
СЕМЯНЧЭНКА,
начальнік
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.