ПЕНСІІ Ў ЖНІЎНІ

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 26.07.2011 г. №327, зроблены пераразлікі працоўных пенсій.

У выніку яны павялічацца ў сярэднім на 13 працэнтаў у залежнасці ад працоўнага стажу пенсіянера і, асабліва, індывідуальнага каэфіцыента заробку. Гэта не самавольная велічыня, якая кімсьці ўстанаўліваецца, а вынік суадносін зарплаты пенсіянера да сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у Рэспубліцы Беларусь.

Прыклад 1. Зарплата работніка ў чэрвені 2011 г. склала 500 тысяч рублёў, сярэднямесячная зарплата па краіне – 1.782.857. Індывідуальны каэфіцыент заробку пенсіянера ў чэрвені складае 0,28045 (500.000:1.782.857).

Прыклад 2. Зарплата работніка ў чэрвені 2011 г. склала 2 мільёны 500 тысяч рублёў, сярэднямесячная зарплата па краіне – 1782857. Індывідуальны каэфіцыент заробку пенсіянера ў чэрвені складае 1,40224 (2.500.000:1.782.857).

Памылку дапускаюць пенсіянеры, калі чэрвеньскі памер пенсіі памнажаюць на 13 працэнтаў, быццам бы вылічваючы суму пералічанай пенсіі. Але пераразлік не робіцца такім чынам. Бярэцца сярэдняя заработная плата работнікаў за другі квартал 2011 года, якая склала 1.664.498 рублёў (у чэрвені налічэнне пенсіі рабілася з сярэдняй заработнай платы работнікаў за першы квартал, калі яна складала 1.463.745 рублёў).

На падставе Указа мяняюцца і памеры мінімальных працоўных пенсій. Нагадваем, што яны складаюцца з дзвюх велічынь: мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту (25 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму) і даплаты да гэтай сумы, якая роўная 20 працэнтаў сярэдняй заработнай платы, прымяняемай пры пераразліку пенсій.

На велічыню паўплывалі змяненні сярэдняй заработнай платы (з 1.463.745 да 1.644.498 рублёў), якая прымяняецца пры разліку пенсій, і бюджэту пражытачнага мінімуму (343.260 рублёў да 442.360 рублёў). У выніку мінімальны памер пенсій у жніўні склаў 443.490 рублёў (25%х442.360=110.590 – мінімальны памер пенсіі па ўзросту плюс 20%х1.664.498=332.900).

У выніку змяненняў мінімальнага памеру пенсій па ўзросту павялічацца надбаўкі і павелічэнні, якія выплачваюцца, напрыклад, інвалідам 1 групы, інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, іншым катэгорыям грамадзян.

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму змяніліся памеры дапамог, што выплачваюцца асобам, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцём-інвалідам да дасягнення ім 18-гадовага ўросту, інвалідам I групы ці 80-гадовым састарэлым, які па медыцынскіх паказаннях мае патрэбу ў доглядзе. Калі ў гэтым выпадку ў ліпені памер дапамогі складаў 223.120 рублёў, то ў жніўні – 287.530, па догляду за двума асобамі – павялічыцца з 343.260 рублёў да 442.360.

Адначасова павялічваюцца і памеры сацыяльных пенсій:

інвалідам I групы (у тым ліку з дзяцінства) з 85 да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 442.360 рублёў (замест 291.770 – у ліпені);

інвалідам з дзяцінства II групы – з 75 да 95 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 420.240 рублёў (замест 257.450 – у ліпені);

інвалідам II групы, дзецям у выпадку страты кармільца, на кожнага – з 65 да 85 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 376 тысяч рублёў (замест 223.120 – у ліпені);

інвалідам III групы (у тым ліку з дзяцінства) – з 55 да 75 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 331.770 рублёў (замест 188.800 – у ліпені);

дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18-ці год пры ступені страты здароўя: першай – з 60 да 80 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 353.890 рублёў (у ліпеніі – 205.960);

другой – з 65 да 85 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 376 тысяч рублёў (у ліпеніі – 223.120);

трэцяй – з 75 да 95 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 420.240 рублёў (у ліпеніі – 257.450);

чацвёртай – з 85 да 110 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, гэта значыць 486.600 рублёў (у ліпеніі – 291.770).

Адначасова даплата да такіх пенсій у памеры 40 тысяч рублёў адменена.

Працоўная пенсія прызначаецца асобам з улікам працоўнага стажу, сацыяльная – асобам, якія не маюць працоўнага стажу, гэта значыць, нідзе ніколі не працавалі. Зразумела, памер сацыяльных пенсій ніжэй, чым працоўных.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть