ПЕНСІІ З ЛІСТАПАДА

Праведзены пераразлік працоўных пенсій.
Ён звязаны з тым, што для гэтага раней прымянялася сярэдняя зарплата работнікаў за другі квартал (3.520.252 рублі), а з 1 лістапада бярэцца лічба за трэці квартал (4.037.686 рублёў). Менавіта ад росту гэтай велічыні залежыць павелічэнне працоўных пенсій. Яно склала 14,7 працэнта. Значыць, і памеры працоўных пенсій, налічаныя з улікам індывідуальнага каэфіцыента заробку, павялічыліся ў сярэднім на такі ж узровень.
З 1 лістапада змяніўся таксама бюджэт пражытачнага мінімуму, які ўзрос з 843.870 рублёў да 880.030 рублёў. Адпаведна пераразлічаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты да іх асобам старэйшых узростаў.
Прыклад 1.
Жанчына 1953 г.н. мае працоўны стаж 36 год і індывідуальны каэфіцыент заробку 0,48137.
У кастрычніку памер яе пенсіі па ўзросту складаў 1.148.740 рублёў. Налічвалася яна з разліковага заробку 1.460.761 руб. з улікам сярэдняй зарплаты за другі квартал 3.520.252 руб. і індывідуальнага каэфіцыента заробку. З-за нізкай апошняй лічбы (1.460.761 руб.х 55%= 803.419 руб.) асноўны памер пенсіі за 20 год стажу быў налічаны з мінімальнай па ўзросту, якая ў кастрычніку складала 915.018 руб. За кожны год працы звыш за 20 год сума павялічваецца на 1 працэнт разліковага заробку, што дазволіла павысіць пенсію на 16 працэнтаў, ці на 233.722 руб. (1.460.761х16%). Агульны памер пенсіі склаўся з дзвюх сум (915.018+ 233.722=1.148.740).
У лістападзе разлік пенсіі праводзіўся з прымяненнем сярэдняй заработнай платы ў краіне за трэці квартал. З улікам гэтага разліковы заробак склаў 1.675.474 руб. Зноў жа з-за нізкага індывідуальнага каэфіцыента заробку асноўны памер пенсіі разлічаны з улікам мінімальнай, якая ў лістападзе склала 1.027.540 руб. За стаж працы звыш за 20 год налічана 268.076 руб. Такім чынам, памер пенсіі ў лістападзе – 1.295.620 руб. (1.027.540+268.076).
Прыклад 2.
Пенсіянер 1925 г.н. атрымлівае пенсію па ўзросту пры стажы працы 25 год і індывідуальным каэфіцыенце заробку 0,23764. Памер пенсіі ў лістападзе склаў 1.357.550 рублёў, з іх: 1.027.540 – пенсія па ўзросту, 110.004 – надбаўка да пенсіі як 80-гадоваму, і 220.008 – даплата да пенсіі па Указу Прэзідэнта.
Паведамляем пенсіянерам, што даплата да пенсій асобам, якія дасягнулі 75 год, у лістападзе склала 165.010 руб. (у кастрычніку – 158.226), 80-гадовым – 220.008 (у кастрычніку – 210.968).
Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть